Анна Геддэс па-беларуску: фотавыстава ля Ратушы

© Sputnik / Михаил НестеровНа открытии выставки социального арт-проекта Babystory.by
На открытии выставки социального арт-проекта Babystory.by - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паглядзець, як у Беларусі рэалізавалі ідэю таленавітага аўстралійскага фатографа Ганны Геддес, можна да 26 кастрычніка ў цэнтры Мінска.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. У гарадской Ратушы адбылося адкрыццё фотавыставы сацыяльнага арт-праекта Babystory.by, прымеркаванай да Дня маці і да даты ўрачыстага ўручэння ордэна Маці шматдзетным мамам мэрам горада.

Ідэйным натхняльнікам і кіраўніком праекта з'яўляецца Наталля Міранчук. На працягу васьмі гадоў пад яе кіраўніцтвам каманда фатографаў, стылістаў і мастакоў займаецца сямейнай фотаздымкай, праводзіць майстар-класы і ўдзельнічае ў сацыяльных праектах. Сёння ў камандзе — фатографы Міхаіл Несцераў, Аляксей Майсеевіч, Дзяніс Грыгарук, дызайнеры — Вольга Халецкая, Таццяна Буцнэвич, Юлія Назарава.

© Sputnik / Михаил НестеровНа открытии выставки социального арт-проекта Babystory.by
На открытии выставки социального арт-проекта Babystory.by - Sputnik Беларусь
На открытии выставки социального арт-проекта Babystory.by

Праект з'явіўся на свет у 2008 годзе, і за гэты час у нас назапасілася шмат прыгожых фатаграфій — больш за 400 партрэтаў нованароджаных малянят ", — распавяла на адкрыцці Міранчук.

"Сёння зноў становіцца модным мець шмат дзяцей. Людзі робяць фотаальбомы, ўпрыгожваюць фотапартрэтамі свой дом, перадаюць фатаграфіі па спадчыне — і гэта выдатна", — лічыць кіраўнік праекта.

Заснавальніца ідэі стварэння фотасесій нованароджаных малых — Ганна Геддес, таленавіты аўстралійскі фатограф і дызайнер. Цяпер фотаздымкі дзетак можна паглядзець і ў Беларусі — ды й дзеці таксама беларускія.

Стужка навiн
0