Международная выставка продуктов питания в Москве

Яшчэ адзін эка-фэст: за дзень да "Пастэрнака" пройдзе фэст "Клевер"

126
(абноўлена 17:37 13.10.2015)
Ідэя здаровага ладу жыцця прыцягвае ўсё больш адэптаў. За дзень да вялікага эка-маркета "Пастэрнак", у Арэна-сіці пройдзе фестываль "Клевер".

МІНСК, 13 кас — Sputnik. "Клевер" разгарнецца на ўвесь Арэна-сіці ўжо 31 кастрычніка. Экафэст — новы сучасны фармат аб'яднання тэхналогій і прыроды. На фестывалі будуць прадстаўлены экалагічна чыстыя прадукты, прадукцыя фермерскіх гаспадарак і прадукты для вегетарыянцаў і сыраедаў.

Будуць прадстаўлены і экалагічныя рашэнні для дома: экалагічна чыстая мэбля і тканіны, экатэхніка. Дзяўчат зацікавіць эка-касметыка, аромамасла і адзенне з натуральных тканін. Асобна будуць прадстаўлены экалагічна чыстыя цацкі для дзяцей, карысныя прысмакі і спецыяльныя дзіцячыя парашкі і мыла.

Упершыню "Клевер" прайшоў 25 ліпеня, знайшоў прыхільнікаў, і арганізатары вырашылі паўтарыць.

126
Тэги:
"Клевер", Мінск, Беларусь
По теме
Эка-маркет "Пастэрнак": яшчэ больш фіта-гарбаты

Грамадства