Здание ООН в Нью-Йорке

У Мінску адкрыюць мемарыяльную дошку ў гонар гуманітарнай місіі ААН

31
На цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі, прысвечанай дзейнасці ў Беларусі першай гуманітарнай місіі ААН, будзе прысутнічаць Уладзімір Макей.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей адкрые мемарыяльную дошку на фасадзе дома-музея «Лошыцкая сядзіба» ў г.Мінску 19 кастрычніка. Дзея прысвечана дзейнасці ў Беларусі першай гуманітарнай місіі ААН — Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый (ААН — ЮНРРА).

У ходзе мерапрыемства з прывітальным словам таксама выступяць Павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд і Прадстаўнік ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі прымеркавана да святкавання 70-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны і 70-годдзя з дня заснавання ААН.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і грамадскасці.

Міжнародная арганізацыя ААН — ЮНРРА была створана дзяржавамі-удзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі з мэтай аказання дапамогі краінам, якія найбольш пацярпелі ў ходзе Другой сусветнай вайны. Місія ААН — ЮНРРА працавала ў Беларусі з 1946 па 1947 год.

31
Тэги:
ААН, Лошыцкі парк, Беларусь, Мінск