На спадарожніку Сатурна сфатаграфавалі снегавік

© Flickr / Kevin Gill"Кассини", Сатурн и Энцелад
Кассини, Сатурн и Энцелад - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спадарожнік Сатурна лічаць найбольш прыдатным для зараджэння жыцця ў Сонечнай сістэме пасля Зямлі.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA размясціла на сваім афіцыйным сайце першыя здымкі паўночнага полюса спадарожніка Сатурна — Энцэлада.
Навукоўцы кажуць, што цяпер паверхня спадарожніка добра асветленая, і гэта дазваляе разгледзець яго мудрагелісты рэльеф, які нагадвае снегавіка. Здымкі былі зроблены міжпланетнай аўтаматычнай станцыяй Cassini, якая праляцела ў мінулую сераду, 14 кастрычніка, на адлегласці 1839 кіламетраў ад паверхні Энцэлада.
Спецыяліст з Корнельскага універсітэта Джонатан Люмайн не выключае, што на спадарожніку ёсць акіян, на дне якога склаліся такія ж умовы, як на дне акіянаў Зямлі. Каб высветліць гэта, навукоўцы зоймуцца вывучэннем здымкаў.

Перш навукоўцам былі даступныя толькі здымкі, зробленыя станцыяй Voyager-2 у 2004 годзе. У той час паўночны полюс спадарожніка быў дрэнна асветлены і разгледзець рэльеф не ўяўлялася магчымым.
Міжпланетная аўтаматычная станцыя Cassini — сумесны праект NASA і Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Стужка навiн
0