Анастасія Валачкова

Валачкову са шпротамі затрымалі турэцкія мытнікі

87
(абноўлена 16:51 23.10.2015)
Рыбныя кансервы, а таксама пяць боханаў барадзінскага хлеба балерына везла ў якасці прэзента сябрам.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Вядомая ў мінулым расійская балерына Анастасія Валачкова падвергнулася стараннаму мытнаму нагляду пры прылёце ў Турцыю, паведаміла яна ў сваім акаўнце ў Instagram. 
"Мяне ледзь было не арыштавала турэцкая мытня пры атрыманні багажу. А прычынай усяму мая натуральная спагадлівасць", — напісала Валачкова.

Паводле яе слоў, мытнікі ўбачылі ў багажы балерыны кансервавыя банкі і выказалі здагадку, што ў іх знаходзіцца ікра і іншыя забароненыя да ўвозу ў краіну прадукты.

Паводле інфармацыі Валачковай, на самай справе ў чамадане ляжалі дзесяць слоікаў кансерваў (шпроты і кілька), а таксама пяць боханаў барадзінскага хлеба — іх балерына везла сваім сябрам з гатэля Акка.

Інцыдэнт скончыўся спакойна — Валачкову адпусцілі. Па словах артысткі, яе выратавалі пуанты, фірмовыя футболкі а-ля Валачкова і тое, што супрацоўнікі мытні "таксама людзі і ходзяць на канцэрты".

87
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Прадукты харчавання, Грамадства, Анастасія Валачкова, Расія, Еўропа, Увесь свет
Каментары