Самолет белорусской авиакомпании Белавиа на Международном авиационно-космическом салоне Фарнборо-2014

Белавія хоча на Канары, але прыйдзецца ляцець у Запарожжа

45
(абноўлена 14:56 11.11.2015)
Авіякампанія хацела б адкрыць пералёты і на Канарскія выспы, але баіцца, што з-за эканамічнай сітуацыі гэта не атрымаецца.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" абмяркоўвае магчымасць адкрыцця рэгулярных авіязносін з шэрагам гарадоў Украіны і не выключае ў перспектыве рэйса на Канарскія выспы.

У цяперашні час "Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў Кіеў і ў Адэсу, пры гэтым рэйс "Мінск-Адэса-Мінск" быў адкрыты з 25 кастрычніка.

"Паступіла афіцыйная прапанова ад авіяцыйных уладаў Украіны аб адкрыцці рэйса "Мінск-Запарожжа". Мы пакуль абмяркоўваем гэта, вядзем перамовы", — паведаміў кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ўладзімір Косцін.

Са свайго боку генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў заявіў, што авіякампанія думае аб адкрыцці рэйса на Канарскія выспы ў перыяд турыстычнага сезону. Пры гэтым ён не выключыў, што з-за эканамічнай сітуацыі гэты праект можа не атрымацца.

45
Тэги:
"Белавія", Запарожжа, Адэса, Мінск, Беларусь, Увесь свет
По теме
“Белавія” запусціла рэйс Мінск-Адэса
Белавія запускае анлайн-распазнаванне пашпартоў
Каментары