Раман Паланскі

Качыньскі гатовы экстрадыраваць Рамана Паланскі з Польшчы

93
(абноўлена 19:19 28.10.2015)
Новыя ўлады Польшчы маюць намер экстрадыраваць вядомага рэжысёра ў ЗША па справе 38-гадовай даўніны.

МІНСК, 28 кас — Sputnik. Былы польскі прэм'ер Яраслаў Качыньскі, чыя партыя "Права і справядлівасць" у мінулую нядзелю перамагла на выбарах у парламент краіны, заявіў, што кінарэжысёр Раман Паланскі павінен быць экстрадыраваны з Польшчы ў ЗША, паведамляе выданне Guardian.

У верасні 2009 года Паланскі было прад'яўлена абвінавачванне ў згвалтаванні непаўналетняй Саманты Геймер у 1977 годзе. Польскі суд неаднаразова адкладваў слуханні па справе аб экстрадыцыі рэжысёра ў ЗША. Апошні раз у ходзе пасяджэння суда ў Кракаве было прынята рашэнне прызначыць слуханне па справе Паланскі на 30 кастрычніка.

"Існуе меркаванне, што ён (Паланскі — Sputnik) не павінен несці адказнасць за свае ўчынкі, паколькі з'яўляецца выбітным і вядомым на ўвесь свет рэжысёрам. Мы цалкам не прымаем гэтую пазіцыю", — заявіў Качыньскі.

Падчас візіту на кінафестываль у Цурых у верасні 2009 года Паланскі, які мае французскае і польскае грамадзянства, быў арыштаваны па запыце ўладаў ЗША. Праз некалькі месяцаў Паланскі адпусцілі пад заклад у 4,5 мільёна даляраў, а ў ліпені 2010 года швейцарскі мінюст пастанавіў адмовіць ЗША ў экстрадыцыі рэжысёра і канчаткова вызваліць арыштаванага.

Па дадзеных канадскага часопіса Exclaim, у апошні час Паланскі знаходзіўся ў Польшчы, дзе працаваў над новым фільмам, прысвечаным Альфрэду Дрэйфусу — афіцэру, якога ў 1894 абвінавацілі ў шпіянажы супраць Францыі. 

93
Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Злачынства, Яраслаў Качыньскі, Польшча, Еўропа, Увесь свет
Каментары