На Дзяды в Беларуси принято посещать кладбища, приводить в порядок могилы

На “Дзяды” мяжу можна праехаць па спрошчаным графіку

90
(абноўлена 15:04 03.11.2015)
ГПК апублікаваў графік працы пунктаў спрошчанага пропуску.

МІНСК, 1 ліст — Sputnik. Памежнікі будуць прапускаць жыхароў памежных вёсак на тэрыторыі Літвы і Латвіі ў Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых у спрошчаным рэжыме.

"1-2 лістапада ў Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах будуць працаваць 10 пунктаў спрошчанага пропуску", — паведамілі Sputnik у прэс-службе ГПК.

Там ўдакладнілі, што на літоўскім участку ў гэтыя дні будуць працаваць наступныя пункты пропуску:

пункт спрошчанага пропуску "Кемелішкі", Астравецкі раён, час працы з 10:00 да 17:00;

пункт спрошчанага пропуску "Лынтупы", Пастаўскі раён, час працы з 8:00 да 20:00;

пункт спрошчанага пропуску "Піцкуны", Іўеўскі раён, час працы з 10;00 да 17;00;

пункт спрошчанага пропуску "Геранёны", Іўеўскі раён, час працы з 11;00 да 17;00 (1-3 лістапада);

пункт спрошчанага пропуску "Доцішкі", Воранаўскі раён, час працы з 10;00 да 19;00 (штодня);

пункт спрошчанага пропуску "Пяцюлеўцы", Шчучынскі раён, час працы з 12:00 да 17:00 (1-3 лістапада);

пункт спрошчанага пропуску "Парэчча", Гродзенскі раён, час працы з 09:00 да 19:00 (штодня);

пункт спрошчанага пропуску "Відзы", Браслаўскі раён, час працы — кругласутачна.

На беларуска-латвійскай мяжы будуць працаваць два пункты:

пункт спрошчанага пропуску "Плюсы", Браслаўскі раён, час працы з 9:00 да 17:00;

пункт спрошчанага пропуску "Гаўрыліна", Верхнядзвінскі раён, час працы з 9:00 да 17:00.

У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі, нагадалі ў КПК.

Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумент, які пацвярджае пастаяннае пражыванне на памежнай тэрыторыі.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне "гарачай лініі" Дзяржпагранкамітэта (017) 216-26-12 (кругласутачна).

90
Тэги:
Дзяды, Мiнск, Беларусь
По теме
Расклад набажэнстваў на дзяды
Каментары