Пашпарт з польскай візай

Фальшывы сайт для польскіх віз з’явіўся ў Байнэце

25
(абноўлена 11:58 05.11.2015)
Амбасада Польшчы папярэдзіла, што ніякага дачынення да яго не мае і не нясе адказнасці за магчымыя наступствы рэгістрацыі на гэтым рэсурсе.

МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Амбасада Польшчы ў Беларусі выявіла ў Байнэце сайт e-konsulat.by, які імітуе афіцыйную сістэму рэгістрацыі візавых анкет дыпламатычнага прадстаўніцтва. 
"Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь перасцерагае аб небяспецы выкарыстання фальшывай сістэмы рэгістрацыі візавых анкет www.e-konsulat.by, якая імітуе афіцыйную сістэму рэгістрацыі візавых анкет, якую выкарыстоўваюць польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі выключна з дапамогай адраса www.e-konsulat.gov.pl", — гаворыцца ў паведамленні польскай дыпмісіі.

У пасольстве падкрэслілі, што не маюць ніякага дачынення "да ўсялякага роду неафіцыйных формах рэгістрацыі візавых анкет". "Пасольства не нясе адказнасці за магчымыя наступствы такой рэгістрацыі. Адпаведнае апавяшчэнне аб праблеме ўжо накіравана па дыпламатычных каналах беларускаму боку", — заявілі ў пасольстве.

25
Тэги:
Інтэрнэт, Грамадства, Пасольства Польшчы ў Беларусі, Польшча, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Каментары