Паўтары тысячы школьнікаў пераходзяць на беларускую з пісьменнікамі

© Photo : арганізатараўАдкрыты ўрок літаратуры
Адкрыты ўрок літаратуры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскія школьнікі узялі ўдзел у майстар-класах па беларускай мове ад вядомых пісьменнікаў.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Цягам кастрычніка дзесяць школ беларускай сталіцы сталі ўдзельнікамі новага адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom".

Цягам 3-х месяцаў больш як у 30-ці школах Мінска, а таксама ў 2-х школах для дзяцей з асаблівасцямі развіцця адбываюцца урокі для вучняў 2-3 класаў, якія знаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай і атрымліваюць практычныя лінгвістычныя навыкі. Першая частка праекта ахапіла 10 мінскіх школ, а слухачамі ўрокаў сталі 1500 вучняў-пачаткоўцаў. У якасці настаўнікаў праекта выступілі вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі і беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

У лістападзе навучаць дзетак асаблівасцям беларускай культуры будуць паэтка і публіцыстка Таццяна Сівец і паэтка, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова.

"Мовай трэба авалодваць з ранняга дзяцінства, і чым раней, тым лепш, улічваючы той факт, што ў Беларусі не так шмат беларускамоўных сем'яў, асабліва сярод гарадскога насельніцтва, гэтую праблему мы павіны вырашаць агулам, усім грамадствам. У нас цудоўная дзіцячая літаратура, выдатныя пісьменнікі, і разам мы можам паўплываць на сітуацыю ў моўным асяродку", — адзначае Раіса Баравікова.

Арганізатарам адукацыйнага праекта выступіла кампанія velcom з падтрымкай Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Стужка навiн
0