Самолет эстонской авиакомпании Estonian Air

Самалёты Estonian Air больш не лятаюць

75
(абноўлена 18:21 09.11.2015)
Нацыянальны эстонскі авіяперавозчык адмяніў рэйсы з 8 лістапада пад ціскам Брусэля.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Авіякампанія Estonian Air спыніла палёты з нядзелі, паведаміў афіцыйны сайт перавозчыка.

"Пачынаючы з 8 лістапада Estonian Air спыняе ўсе палёты", — пазначана ў афіцыйным паведамленні.

Кампанія таксама паведаміла пасажырам, у якіх ужо былі набытыя квіткі на рэйсы 9-10 лістапада, аб парадку інфармавання кліентаў аб рэйсах-заменах. На рэйсы, пачынаючы з 11 лістапада, пасажырам Estonian Air будуць вернуты грошы.

Прычынай прыпынення дзейнасці перавозчыка сталі рашэнні Еўрапейскай камісіі, якая ўгледзела ў дзеяннях эстонскіх уладаў парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Па дадзеных СМІ, эстонскі ўрад аказаў нацыянальнай авіякампаніі прэферэнцый і дапамогі на агульную суму ў 130 мільёнаў еўра. Еўракамісія настойвае на вяртанні гэтых сродкаў, пасля чаго Estonian Air не зможа выконваць свае абавязкі і будзе прызнаная банкрутам.

75
Тэги:
Эстонія, Увесь свет
Каментары