Портрет князя Витовта

Уладзімір Арлоў у “Клубе Вітаўта” пры “Арт-сядзібе”

59
(абноўлена 19:14 12.11.2015)
Пісьменнік Уладзімір Арлоў стане ганаровым госцем “Клуба Вітаўта” і выступіць заўтра на яго ўстаноўчым пасяджэнні.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Пісьменьнік і гісторык Уладзімір Арлоў выступіць на ўстаноўчым пасяджэнні "Клуба Вітаўта Вялікага" і распавядзе пра асобу вялікага князя літоўскага, а таксама спадар Уладзімір прадставіць аўдыторыі сваю кнігу "Імёны свабоды".

Малады Фронт запрашае ўсіх на першае пасяджэнне "Клуба Вітаўта Вялікага", якое адбудзецца ўжо заўтра. Ідэя клуба ў стварэнні пляцоўкі моладзі, якой цікава гісторыя і сучаснасьць, каб разам адказваць на тыя выклікі, якія сёння паўстаюць перад краінай.

Сустрэчы "Клуба імя Вітаўта Вялікага" плануецца праводзіць не радзей аднаго разу на месяц. На кожным пасяджэнні будзе абмяркоўвацца асобная тэма, бліжэйшыя з якіх: "Войска ВКЛ", "Усходняя палітыка вялікіх князёў", "Паўстанне Касцюшкі".

59
Тэги:
Вітаўт, Мінск, Беларусь

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

9
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

9
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг
Детский отдых в оздоровительном лагере Парус

Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам

8
(абноўлена 09:23 15.05.2021)
Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да новага сезона амаль гатовы, іх плануецца адкрыць з першай дэкады чэрвеня.

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

"Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.

Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеня

Заязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.

Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.

На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.

Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?

Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.

Чытайце таксама:

8
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

Жорсткае цэнавое рэгуляванне пракаменціраваў прэм'ер Беларусі

10
(абноўлена 09:15 15.05.2021)
Змяненне цэн на сацыяльна-значныя тавары першай неабходнасці ў Беларусі з 1 сакавіка не павінна перавышаць 0,2% у месяц.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларускія ўлады пазітыўна ацэньваюць жорсткае рэгуляванне цэн на сацыяльна-значныя прадукты, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

"Уведзена дастаткова жорсткае цэнавае рэгуляванне, яно сябе апраўдала. Мы глядзім на мэтазгоднасць яго падаўжэння або спынення, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца", - заявіў ён падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Відэа яго выступлення распаўсюдзіла прэс-служба Савета міністраў. Па словах прэм'ера, важнае рашэнне было прынята ў той момант, калі "сусветны рынак харчавання перажывае бум": кошты растуць амаль на ўсе віды прадукцыі.

"Каб гэтыя інфляцыйныя шокі ня пераносіліся ў поўнай меры на наша насельніцтва, мы не дапускаем росту цэн", - падкрэсліў Галоўчанка.

І дадаў, што на прадпрыемствах усіх форм уласнасці дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб цалкам забяспечыць унутраны рынак. Што тычыцца экспарту прадуктаў харчавання, то ён нарошчваецца толькі тады, калі задаволены патрэбнасці ўнутранага рынку.

Жорсткае цэнавое рэгуляванне ў Беларусі

Урад Беларусі ў лютым вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і прыкладна паўсотні лекаў.

Пастановай міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю таксама ўведзена цэнавае рэгуляванне на 18 груп сацыяльна значных тавараў з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна.

Гэта датычыцца рыбы, мяса і каўбасных вырабаў, мяса курэй і курыных яек, сыроў, сметанковага, сланечнікавага і рапсавага алею, малочных прадуктаў. Таксама ў гэты пералік уваходзяць малако, кефір і смятана, пшанічная мука, хлеб, рыс, грэчка, аўсяныя шматкі, цукар, макароны, шэраг плодаагародніннай прадукцыі і дзіцячае харчаванне.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
тавар, Беларусь, прэм'ер, цэны