Фестываль вулічных музыкаў пад дахам

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкЮный музыкант развлекает отдыхающих на набережной Ялты.
Юный музыкант развлекает отдыхающих на набережной Ялты. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінскім пабе напрацягу месяца будуць выступаць вядомыя і не надта знаёмыя публіцы вулічныя музыкі.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. У праграме ўдзельнічаюць восем калектываў, якія граюць музыку ад блюзу да року. Калектывы будуць выконваць уласныя песні і каверы на вядомыя кампазіцыі. Па выніках фестывалю лепшы гурт атрымае грашовы прыз і кантракт на пастаянныя выступы ў "Клевер Паб".

Выбіраць пераможцу будуць госці ўстановы і прафесійнае журы. Фестывальныя канцэрты будуць праходзіць кожныя чацвер і нядзелю да сярэдзіны снежня.

Адкрыюць фестываль "Трыа Авакада", вядомыя па выступах на пешаходнай вуліцы Карла Маркса, у бары ДК і Доме Таленту. "Трыа Avokado" спалучае тэхнікі а капэла і бітбокс і працуе ў стылі стрыт-біт а капэла. Усё ствараецца толькі трыма галасамі — без адзінага музычнага інструмента.

Дзе: "Клевер Паб".

Калі: 19 лістапада, 21:00

Стужка навiн
0