Стрыт-арт ад грэцкага мастака: дэпрэсія ці выказванне?

© Photo : ВКонтакте / SIGNALГрафіці iNO
Графіці iNO - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вулічны мастак iNO выклікаў розгалас сярод мінчукоў новым стрыт-артам.

Алена Васільева, Sputnik

Графіці з Беларусі трапіла ў спіс лепшых працаў мінулага месяца, а між саміх мінчан выклікала нечаканы розгалас. Праца зоркі грэцкага стрыт-арта iNO з'явілася на доме па вуліцы Варанянскага — аўтар кажа, што мусіў сваім малюнкам нагадаць пра нявінна забітых. Адны мінчукі прыняліся адстойваць права мастака на самавызначэнне, іншыя казалі пра дэпрэсіўнасць малюнка і яго нядобры ўплыў на гарадскую прастору. Sputnik пагаварыў у пошуках ісціны з каардынатарам стрыт-арт супольнасьці Signal, арганизатарам Urban Myths  Алегам Ларычавым і з культуролагам Антонам Дзянісавым, што адмаўляе неабходнасць "чалавека ў капелюшы" ў сталічным спальным раёне.

© Photo : ВКонтакте / SIGNALГрафіці iNO
Графіці iNO - Sputnik Беларусь
Графіці iNO

"Стрыт-арт не можа быць нейтральным. Гэта нармальна, што ён выклікае дыскусіі і розгалас. Самалецік ад беларуса Mutus выклікаў дыскусію пра лёс раена старога аэрапарта, праца брытанца Guido van Helten — пра нацыянальную ідэнтычнасьць. Мюрал італьянца Millo прымусіла задумацца пра тую гарадскую прастору, у каторай мы існуем. А мюрал Kislow з Севастопаля — зварот да тэмы гісторыі і міфалогіі Менска", — тлумачыць спадар Ларычаў, адзін з ініцыятараў праекта "Гарадскія міфы". Ён дадае, што яркі малюнак можа быць дэкаратыўным роспісам, але ж не стрыт-артам.

© Sputnik / Віктар ТалочкаГрафіці-сімбаль адыходзячай эпохі
Графіці-сімбаль адыходзячай эпохі - Sputnik Беларусь
Графіці-сімбаль адыходзячай эпохі

Між тым культуролаг Антон Дзянісаў упэўнены, што малюнак на вуліцы Варанянскага выглядае неарганічна.

"Цёмная фігура, чалавек без твару — цалкам відавочна, што малюнак носіць прыгнятаючы характар, які не надта добра ўплывае на псіхіку чалавека. Што казаць пра дзяцей, якія будуць хадзіць у школу ці граць побач з такім малюнкам. Пад адзін и той жа прадукт сучаснага мастацтва можна прыдумаць безліч розных канцэпцый. Сам мастак сказаў, што малюнак прысвечаны людзям, што нявінна былі забітыя. Аднак гэты ж малюнак можна трактаваць і як прысвячэнне ахвярам абортаў, і як заклік супраць наркаманіі — што заўгодна", — аргументуе культуролаг сваю думку.

Аўтар графіці сустракаўся з мінчукамі ў Цэнтры сучасных мастацтваў, каб лепш разумець беларускі кантэкст. Акрамя таго, iNO ў неафіцыйнай атмасферы камунікаваў з беларускімі мастакамі і са звычайнымі гараджанамі.

"Ён хацеў абагульніць вопыт змагання за незалежную Беларусь. Яго надта ўразіла, што падчас барацьбы за незалежнасць было шмат ахвяраў, на думку сучасных гісторыкаў — людзей, якіх забілі несправядліва. Мастака уразіла жорсткая гісторыя Беларусі. Для грэка дзіўна бачыць, што моладзь дагэтуль шукае сваю праудзівую нацыянальнасьць. Кожны можа бачыць у працах вулічных мастакоў нешта сваё. Гэтым сапразднае мастацтва і цікавае", — тлумачыць матывы малюнка iNO Ларычаў.

Не адмаўляючы мастацкай каштоўнасці арту, Дзянісаў упэўнены, што такая форма арту папросту непрымальная для спальнага раёну, што самі па сабе такія сюжэты могуць прывесці чалавека да дэпрэсіі.

"У Мінску нельга дапушчаць такія малюнкі без сур'ёзных артрапалагічных даследванняў. Дзеля рэйтынгаў не варта ахвяраваць гарадской прасторай. Падобныя конкурсы могуць узняць прэстыж горада, прыцягнуць увагу журналістаў — гэтаму ўзрадвалася адміністрацыя, але ці варта ахвараваць псіхалагічным здароўем гараджан", — кажа Дзянісаў і дадае — малюнак добра б глядзеўся ў цэхах, прамысловых зонах, завадскіх раёнах.

Спадар Ларычаў сцвярджае, што спальным раёнам насупраць відаврчна не хапае кропак прыцягнення, а каб зрабіць малюнак менш дэпрэсіўным, мастак выкарыстаў цёмна-сінюю фарбу — замест чорнай.

Стужка навiн
0