Настроечная таблица УЭИТ

Белтэлерадыёкампанія не пакажа нобелеўскую прамову Алексіевіч

55
Кампанія патлумачыла сваю пазіцыю наяўнасцю тэхнічных, фінансавых і прававых пытанняў.

МІНСК, 3 сне — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія не будзе трансліраваць выступ нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч у Стакгольме, паведамілі Sputnik у прэс-службе кампаніі.

"У сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і прававых пытанняў, Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на прамую трансляцыю цырымоніі Нобелеўскай прэміі за 2015.

Разам з тым, тэле- і радыёканалы медыяхолдынга плануюць шырока асвятляць дадзенае падзея", — гаворыцца ў паведамленні.

ГА "Таварыства беларускай мовы" накіравала на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзька ліст з прапановай арганізаваць прамую трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуске Святлане Алексіевіч.

"Белсат" ужо аб'явіў, што будзе паказваць трансляцыю, разумная ўлада павінная і па радыё трансліраваць, і па тэлебачанні дубляваць той выступ. "Белсат" пакажа ва ўсялякім разе, але ж спадарожнікавая талерка ёсць не ў кожнага, а мне б хацелася, каб выступ Нобелеўскага лаўрэата пабачылі ў кожнай вёсцы", — тлумачыць у размове з карэспандэнтам Sputnik сваю пазіцыю спадар Трусаў.

Ён мяркуе, што нават калі б Алексіевіч пакрытыкавала з экранаў уладу, у той быў бы шэраг магчымасцяў пакрытыкаваць яе ў адказ — як у класічнай дэмакратычнай краіне.

55
Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Каментары