Пенсіянераў пазбавяць льготаў па аўтамабільнай дзяржпошліне

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкПенсіянеркі
Пенсіянеркі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дэпутаты не могуць сказаць, што ўсе пенсіянеры ў краіне настолькі бедныя, што не ў сілах заплаціць дзяржпошліну за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Беларускіх пенсіянераў у 2016 годзе пазбавяць льгот па выплаце дзяржпошліны за допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху, паведаміла кіраўнік парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна.

"Зняцце ільгот з пенсіянераў па транспартным падатку было зроблена ў плане агульнай адмены малаэфектыўных падатковых ільгот. Усяго адмяняецца 15 падатковых льгот, гэта дазволіць зэканоміць бюджэту паўтара трыльёна рублёў", — сказала Дабрыніна.

Са свайго боку дэпутат ніжняй палаты Беларускага парламента Валерый Барадзеня заўважыў, што "пенсіянеры — гэта занадта шырокая катэгорыя".

"Мы не можам сказаць, што ўсе пенсіянеры маюць малы ўзровень даходаў і дрэнна жывуць, сёння няма выпадкаў, калі пенсіянер б звяртаўся ў органы сацыяльнай абароны і казаў пра тое, што не ў стане заплаціць дзяржпошліну", — сказаў Барадзеня, каментуючы журналістам прычыну адмены гэтай льготы.

Паводле яго слоў, сёння беларускія пенсіянеры маюць розны ўзровень даходаў, многія з іх, знаходзячыся на пенсіі, працягваюць працаваць. Парламентарый таксама заўважыў, што была прапанова ўключыць дзяржпошліну ў кошт паліва.

"Але тады атрымалася б так, што яе плацілі б абсалютна ўсе, бо кошт паліва закладваецца абсалютна ва ўсе тавары. І плацілі бы ўсё і заўсёды, нават калі вы не ездзіце на аўтамабілі, а купляеце, дапусцім, шкарпэткі", — сказаў ён.

Барадзеня падкрэсліў, што колькасць аўтамабіляў у Беларусі расце тэмпамі, якія не адказваюць тэмпах росту даходаў грамадзян.

"Калі колькасць аўтамабіляў расце, дзяржава абавязана знайсці крыніцы для будаўніцтва дарог. Ніхто за нас з вамі іх не збудуе", — сказаў ён.

Дэпутаты таксама выключылі з прадстаўленага праекта паправак у законы аб прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладанню артыкула аб змене ўмоваў працы рамеснікаў і грамадзян, якія займаюцца дзейнасцю ў сферы аграэкатурызму. Для іх умовы працы застануцца такімі ж, як і ў 2015 годзе.

Стужка навiн
0