Кінатэатр Цэнтральны

Прагляд фільмаў у Беларусі абмяжуюць па ўзросту

58
(абноўлена 21:35 23.12.2015)
Па законе супрацоўнікі кінатэатраў ўжо маюць права не прапускаць гледачоў на фільмы, якія “не прызначаныя для іх узроставай катэгорыі”.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Фільмам у беларускім кінапракаце будуць прысвойвацца ўзроставыя абмежаванні, адпаведная норма прысутнічае ў праекце Кодэкса аб культуры, паведаміла першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Праект Кодэкса аб культуры быў прыняты ў першым чытанні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Сярод нормаў кодэксу — абмежаванне доступу п'яных грамадзян на дыскатэкі, забарона "чорных капальнікаў" і шэраг іншых новаўвядзенняў.

У кодэксе, апроч іншага, прадугледжваецца і неабходнасць прысвойваць фільмам у пракаце ўзроставыя абмежаванні.

"Практыка класіфікацыі прысваення пэўных узроставых катэгорый фільмаў для нашай краіны не новая, яна існуе і цяпер. Міністэрства культуры выдае пракатнае пасведчанне, толькі не ўзрост паказваецца, а пэўная, скажам так, "зорачка". "Зорачкі" арыентаваны на тыя катэгорыі гледачоў, якія могуць наведваць дадзены фільм, да якога ўзросту — у суправаджэнні законных прадстаўнікоў", — прыводзіць словы намесніка міністра культуры БелТА.

Дрыга адзначыла, што падобная практыка не выклікала раней нараканняў з боку гледачоў. Яна адзначыла, што сустракаліся выпадкі, якія паказвалі на неабходнасць указваць абмежаванні не зорачкамі, а узростам.

"Напрыклад, некалькі гадоў таму дэманстраваўся "Самы лепшы фільм". Паступіла скарга ад гледача, які прыйшоў з унукам на гэты фільм, а ён апынуўся, мякка кажучы, не па ўзросту для дзіцяці. Абмежаванне было прапісана, але глядач прыняў рашэнне, што ён пойдзе на гэты фільм з унукам, адміністратар кінатэатра прапусціла ў залу", — дадала Дрыга.

Намеснік міністра адзначыла, што і ў існуючых законах прадугледжаны абмежаванні на допуск гледачоў на стужкі, якія "не прызначаныя для іх узроставай катэгорыі".

Падобныя ўзроставыя абмежаванні могуць з'явіцца не толькі ў фільмаў, але і ў друкаванай прадукцыі і відовішчных мерапрыемстваў. Аднак аб крытэрах прысваення узроставых абмежаванняў у Мінкульце пакуль што не могуць казаць — іх будуць распрацоўваць пасля прыняцця кодэкса.

58
Тэги:
Грамадства, Законатворчасць, Парламент Беларусі, Нацыянальны сход РБ, Мінск, Беларусь

Грамадства