Праца супрацоўнікаў ДАІ

ДАІ кіроўцам: у святы карыстайцеся грамадскім транспартам

32
Інспекцыя на святы пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы, асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць месцам правядзення святочных мерапрыемстваў.

МІНСК, 25 сне — Sputnik. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам Мінска на навагоднія святы замест асабістага аўтамабіля карыстацца пры паездках па горадзе грамадскім транспартам, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У святочныя дні — на Каляды і Новы год — інспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

"Пры наведванні мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада сталічная Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам скарыстацца грамадскім транспартам", — сказалі ў ДАІ.

У інспекцыі таксама паведамілі, што вадзіцелям не варта забываць аб тым, што не дапускаецца кіраваць аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

"Не азмрочвайце святочны настрой ні сабе, ні іншым удзельнікам дарожнага руху", — падкрэслілі ў ДАІ.

У інспекцыі паведамілі, што супрацоўнікі ДАІ будуць забяспечваць бяспеку дарожнага руху на ўсіх ключавых скрыжаваннях і магістралях Мінска, асаблівую ўвагу яны нададуць месцам правядзення святочных мерапрыемстваў.     

32
Тэги:
Грамадства, ДАІ МУС, Мінск, Беларусь
Каментары