Праект маленькага гарадка

Перарабіць Любань на Праванс: майстар-клас па забудове малых гарадоў

85
(абноўлена 15:53 28.12.2015)
Разам з дэканам архітэктурнага факультэта БНТУ карэспандэнт Sputnik разбіралася, як перарабіць беларускую правінцыю.

Алена Васільева, Sputnik

Беларусы захапляюцца архітэктурай малых еўрапейскіх гарадкоў: тур у еўрапейскі city цалкам можна змяняць на уік-энд у любым правінцыйным town. Між тым падарожжы на Любаншчыну (Мядзельшчыну, у Ельск ці Бешэнковічы) параўнальнай папулярнасцю не карыстаюцца. Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з дэканам факультэта архітэктуры БНТУ Армэнам Сардаравым і высветліла, як надаць глянцу Любані (Мядзелю, Бешэнковічам, Ельску) і якія памылкі на гэтым шляху да светлай архітэктурнай будучыні нельга паўтараць.

"Развіццё любой мясцовасці павінна быць звязана з гісторыяй і з кліматам краю. Архітэктура — гэта не будаўніцтва домікаў, а арганізацыя асароддзя з улікам патрабаванняў чалавека. Пачынаеш займацца архітэктурай — падумай, а як тут жыла бабуля ці прабабка, як яны глядзелі на возера і лес", — тлумачыць спадар Сардараў.

Памылка 1: "Паставілі домік — і жыві"

Перш-наперш - дарогі, затым - дамы
© Flickr / TORLEY
Перш-наперш - дарогі, затым - дамы

— "Паставілі домік — і жыві" — гэта не архітэктура. Калі мы кажам пра асяроддзе новых гарадкоў, павінны першым чынам думаць пра інфраструктуру, добра арганізаваныя дарогі, тратуары, паркоўкі.

Дастаткова заехаць у некаторыя нашыя катэджныя гарадкі пад Мінскам, і мы пабачым, як дамы стаяць, нібыта закрытыя анклавы — нават без тратуараў за межамі забораў. У гэтым плане варта скарыстацца амерыканскім вопытам засваення прасторы, пры якім спачатку ствараецца інфраструктура.

У Штатах ёсць асобны накірунак бізнесу — дэвэлапмент. Дэвелаперы спачатку выкупаюць гектары зямлі, плануюць там інфраструктуру і толькі пасля прадаюць ўчасткі. І таму, калі мы бачым амерыканскі гарадок, адчуваем утульнасць. А мы пасля таго, як збудавалі вялізныя дварцы, думаем пра тое, як пракласці там дарогу. Гэты неэстэтычна, супярэчыць ландшафту, пазбаўляе цэльнасці.

Памылка 2: змешваць сакральнасць з гандлем

Скрыншот з гульні Секанд лайф
© Flickr / TORLEY
Скрыншот з гульні "Секанд лайф"

— У архітэктуры павінныя захоўвацца паняцці пра грамадскія і прыватная зоны. Кожная мясцовасць патрабуе грамадская прасторы для аб'яднання людзей, і гэты закон аднолькавы і для буйных, і для маленькіх гарадоў.

У сацыялістычным грамадстве былі адны грамадскія зоны — помнік Леніна, плошча, на якой праводзіліся дэманстрацыі. Цяпер месцам прыцягнення людзей сталі гандль і забавы. Мы ўвайшлі ў грамадства спажывання, але, праектуючы гарадское асяроддзя, трэба ўлічыць, што спажыванне не павінна быць мэтай. Самы яскравы прыклад парушэння гэтага закона — цэнтр Мінска.

Раней мы хадзілі на плошчу Леніна, а зараз — пад яе, у гандлёвы цэнтр "Сталіца". Фантан з бусламі не стаў прывабным месцам для мінчукоў, адзіная магчымасць пабачыць на плошчы людзей — завітаць сюды напярэдадні мессы ў касцёле. У выніку — да аістаў чалавек не імкнецца, ад Леніна адмовіліся, патрэбная іншая сакральная кропка прыцягнення.

Такая тэндэнцыя пераносу акцэнтаў на спажывецтва — гэта не добра і не дрэнна, гэта папросту асаблівасць сучаснага жыцця. Людскія патокі будуць скіраваныя на кропкі гандлю, але ж трэба, каб у горадзе былі і сакральныя кропкі, і яны павінныя быць разведзеныя з кропкамі гандлю, бо іначай менавіта вітрыны магазінаў будуць успрымацца як свяшчэнныя артэфакты. Для архітэктара праца з асяроддзем — гэта прапрацоўка сцэнарыя. Ён павінен прадумаць, куды чалавек павярне галаву і што там пабачыць.

Памылка 3: бачыш помнік — зруйнуй

Не руйнаваць помнікі былой эпохі
© Flickr / winter wardhani
Не руйнаваць помнікі былой эпохі

— Архітэктар абапіраецца на гісторыю. У Беларусаў ёсць добры арыентыр — фармат мячтэчка, то бок, пераходны стан паміж горадам і сялом, што сумяшчала ў сабе гандль і рамесніцтва. Мястэчкі мелі асаблівую архітэктуру, домікі былі двухпавярховымі, на другім паверсе жыў рамеснік, на першым змяшчалася крама, гандлёвая зона. Сакральнай кропкай мястэчка была царква. Асобна — рынак, зона са сваёй атмасферай.

Кобрын
© Photo : wikipedia
Кобрын

Гэтыя асаблівасці захаваліся ў Браславе, Радашковічах, некаторых іншых гарадках. Калі нам хочацца архітэктурнай унікальнасці, трэба шукаць такія гістарычныя адметнасці, на якія можна абаперціся пры праектаванні сучасных гарадоў.

Традыцыя павінная захавацца, функцыя былых пабудоваў можа мяняцца. Калі пры Саветах тое быў клуб, які раз на тыдзень арганізоўваў танцы, яго трэба пакінуць, але пераабсталяваць іначай. Варта захаваць элементы традыцыйнай клультуры — я надта люблю невялікія музеі з традыцыйнымі рамёствамі, што ўзнікалі на вёсках, такія архітэктурныя акцэнты гэтаксама варта захоўваць.

Я не бяруся даваць рэцэпты — маўляў, давайце тут збудуем помнік Скарыне, а тут — Вітаўту. Але ж у адным упэўнены — нельга ламаць помнікі,каб не скаціцца ў мінулае: у Старажытным Рыме было прынята ламаць помнікі мінуламу імператару з прыходам новага. Нядаўна я размаўляў з калегам, манументалістам Крываблоцкім, які скардзіўся, што ягоныя мазаікі ламаюць, замазваюць, бо на іх выяўленыя будаўнікі камунізму. Але ж самая назва "манумент" паходзіць ад слова monumentum, moneo — памятаць.

Памылка 4: не скарыстоўваць ландшафтныя перавагі

Мы маем несапсаваную прыроду і цудоўнае мінулае. Калі ў старых капіталістычных краінах усё распрадана і разбіта, дык дзякуючы нашаму калхознаму мінуламу вялікія часткі зямлі не забудаваныя, цэльныя. Да таго ж, мы маем мяккі клімат, цудоўны рэльеф, шмат лясоў — гэта дае забудове рэгіёнаў асаблівыя перспектывы.

Памылка 5: не звяртаць увагі на новыя тэхналогіі

План забудовы
© Photo : прадстаўлена арганізатарамі конкурса
План забудовы

Варта весці працу па пабудове энергаэфектыўных дамоў, супрацоўнічаць з фірмамі, што займаюцца распрацоўкай новых матэрыялаў. Гэтак, у Беларусі стартаваў 12-ы Міжнародны архітэктурны студэнцкі конкурс "Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2016". Заданне конкурсу — распрацаваць праект энергаэфектыўнай комплекснай забудовы жылога раёна "Чырвоны Двор" пад Брэстам.

85
Тэги:
архітэктура, Помнікі архітэктуры, БНТУ, Армэн Сардараў, Беларусь
Цягнік БЧ

У Анапу і Мурманск: куды з Беларусі хутка пачнуць хадзіць цягнікі

21
(абноўлена 17:12 12.05.2021)
Цяпер у Расію "чыста беларускія" пасажырскія саставы ездзяць па чатырох кірунках, акрамя таго, запушчаны хуткасны цягнік паміж Мінскам і Масквой.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Цягнікі па сямі расійскіх напрамках адновяць курсіраванне з Беларусі да пачатку летняга сезона, заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik першы намеснік Мінтранса рэспублікі Аляксей Ляхновіч.

"Сумесна з ААТ "РЖД" праводзіцца работа па аднаўленні да пачатку летняга сезона наступных цягнікоў фарміравання БЧ: Брэст - Масква, Гродна - Мінск - Масква, Полацк - Масква, Мінск - Анапа, Мінск - Екацерынбург, Мінск - Мурманск, Мінск - Архангельск", - распавёў першы намеснік міністра.

Ляхновіч нагадаў, што  чыгуначнае паведамленне ў поўным аб'ёме адноўлена з Масквы ў Мінск, з Брэста праз Мінск у Санкт-Пецярбург (штодзённае курсіраванне). З перыядычнасцю праз дзень - цягнікоў Брэст - Масква. Таксама аднавілася курсіраванне цягніка Мінск - Адлер. Уведзены ў штодзённы зварот хуткасны цягнік Масква - Мінск ( "Ласточка") са знаходжаннем ў дарозе менш за 7 гадзін.

Поўны тэкст інтэрв'ю з першым намеснікам міністра транспарту Беларусі Аляксеем Ляхновічам чытайце ў чацвер у 09:00 на сайце Sputnik Беларусь.

21
Тэги:
Масква, Мінск, Расія, цягнік, Беларусь, Мурманск
Вакцынацыя ад каронавірусу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб'явіла флэшмоб - вакцынаваўся, а ты?"

10
(абноўлена 14:30 12.05.2021)
Каб далучыцца, трэба апублікаваць фота ў сацсетках з тэматычнымі хэштэгамі або даслаць здымкі на электронную пошту.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Флэш-моб "Я - вакцынаваўся, а ты?" стартаваў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Першымі яго падтрымалі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БелМАПА, холдынгу "Белфармпром", 2-й гарадской бальніцы Мінска, студэнты-медыкі.

У профільным ведамстве адзначаюць, што прышчэпка застаецца бяспечным і эфектыўным спосабам прадухілення хвароб і выратавання жыццяў. І зараз вакцынацыя стала яшчэ больш актуальнай. Лекары падкрэсліваюць, што яна дазваляе засцерагчы ад хвароб не толькі сябе, але і людзей вакол: чым больш тых, хто прышчапіўся ад каронавірусу, тым вышэй калектыўны імунітэт. Адпаведна, зніжаецца верагоднасць усплёску захворванняў.

Каб далучыцца да флэшмобу, досыць размясціць фота з хэштэгамі: #явакцинировался #общийиммунитет #защищенывместе #stopcovidbelarus. Можна адправіць здымкі на пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by.

Як у іншых?

Акцыі і флэшмобы, якія падахвочваюць людзей зрабіць прышчэпку ад каронавірусу, праводзяць у розных краінах. Ёсць і вельмі спецыфічныя.

Напрыклад, улады амерыканскага штата Нью-Джэрсі паабяцалі бясплатнае піва тым, хто зробіць прышчэпку ў траўні. Пасля паходу ў клініку трэба проста зайсці ў адзін з мясцовых пабаў (удзельнічаюць 13 устаноў) і паказаць даведку.

У Канэктыкуце пенны напой дастанецца кліенту, калі ён замовіць яшчэ і нешта з ежы.

А ў Арызоне і Мічыгане пасля вакцынавання можна атрымаць марыхуану. Такую ўзнагароду абяцалі мясцовыя крамы, у якіх ёсць ліцэнзія на яе продаж. Праўда, гэта тычыцца толькі паўналетніх (каму больш за 21 год).

У Індыі, дзе сітуацыя з каронавірусам пагаршаецца, супольнасць ювеліраў у красавіку раздавала жанчынам залатыя ўпрыгажэнні для пірсінгу, мужчынам - бытавую тэхніку. У адным з найбольш пакутуючых штатаў Утар-Прадэш арганізавалі латарэю сярод прышчэпленых. Праўда, якія падарункі будуць разыгрываць, не паведамлялася.

Сталіца Расіі сканцэнтравала ўвагу на самай неабароненай катэгорыі жыхароў - старэйшых за 60. Пра акцыю ў сваім блогу паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Зрабіўшы першую з двух неабходных прышчэпак вакцынай "Спутник V", людзі ва ўзросце атрымаюць падарункавую карту наміналам у тысячу расійскіх рублёў, ёй можна скарыстацца ў крамах, аптэках і кафэ, якія ўдзельнічаюць у акцыі.

Канцэптуальны флэшмоб прыдумалі расійскія карыстальнікі сацсетак. Яны пачалі перарабляць вершы вядомых паэтаў, уяўляючы, як яны маглі б апісваць вакцынацыю.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
пошта, фотаздымкі, Вакцынацыя, флэшмоб, Міністэрства аховы здароўя
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

0
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей