Беларускае памежжа

Праца ПП “Лынтупы” і “Мальдзевічы” зменіцца з 11 студзеня

32
Жыхары памежжа змогуць трапіць у Літву па спрошчанай схеме да 20.00.

МІНСК, 8 сту — Sputnik. Рэжым працы пунктаў спрошчанага пропуску "Мальдзевічы" і "Лынтупы", размешчаных у Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць) зменіцца з 11 студзеня, паведамілі Sputnik ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Так, пункт спрошчанага пропуску "Мальдзевічы" будзе працаваць з 9.00 да 20.00 па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах.

У ДПК таксама паведамілі, што перасекчы беларуска-літоўскую мяжу ў пункце спрошчанага пропуску "Лынтупы" можна будзе з 09.00 да 20.00 па пятніцах, суботах і нядзелях. Паводле інфармацыі памежнікаў, у гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі — ім пры сабе трэба мець пашпарт з літоўскай візай.

32
Тэги:
Грамадства, ДПК РБ, Літва, Еўропа, Беларусь
Каментары