Sputnik увайшоў у топ карысных медыярэсурсаў па версіі Гарварда

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкПавільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда "Sputnik"
Павільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя гэтага Sputnik быў адзначаны такімі сусветнымі інфармагенцтвамі як Associated Press, Bloomberg, Reuters, The New York Times, The Wall Street Journal і іншымі.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Даследчы цэнтр пры Гарвардскім універсітэце назваў Міжнароднае агенцтва Sputnik адным з карысных рэсурсаў па пытаннях бяспекі і міжнародных адносін.

Sputnik — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва з дзесяткамі мультымедыйных хабаў ў розных краінах свету. Яно было запушчана ў лістападзе 2014 як крыніца альтэрнатыўных поглядаў на глабальныя сусветныя падзеі. Навінавыя стужкі агенцтва даступныя на англійскай, іспанскай, кітайскай і арабскай. Мультымедыйны кантэнт даступны на 30 мовах.

"Расія ў аглядзе: дайджэст карысных навін з расійска-амерыканскай ініцыятывы па прадухіленні ядзернага тэрарызму" быў апублікаваны Белфераўскім цэнтрам навукі і міжнародных адносін Гарвардскага універсітэта. Акрамя гэтага Sputnik адзначаны такімі міжнароднымі інфармагенцтвамі як Associated Press, Bloomberg, Reuters, The New York Times, The Wall Street Journal і іншымі.

Кола пытанняў, якія асвятляе ў сваіх артыкулах Белфераўскі цэнтр, тычыцца міжнароднай бяспекі, тэхналогій і навуковых даследаванняў, кібербяспекі ядзерных электрастанцый, паставак расійскіх ракетных комплексаў С-300 у Іран і расійска-амерыканскіх разведвальных дадзеных аб тэрарыстычнай групоўцы "Ісламская дзяржава".

У дайджэсце робіцца агляд артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў перыяд з 4 па 15 студзеня, і, якія маюць дачыненне да расейска-амерыканскай ініцыятыве па прадухіленні ядзернага тэрарызму.

Стужка навiн
0