Прэзідэнт Беларусі падчас матчу супраць каманды Швейцарыі

Клюшка Лукашэнкі на аўкцыёне патаннела ў 4 разы

34
Кошт лота дасягаў 120,5 мільёны, аднак частку ставак адмянілі, палічыўшы іх сумнёўнымі.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Кошт хакейнай клюшкі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на анлайн-аўкцыёне зваліўся да 32,5 млн рублёў.

Клюшку прэзідэнта з яго аўтографам на аўкцыён выставіў адзін з беларускіх журналістаў, які атрымаў яе ў падарунак пасля Каляднага хакейнага турніру. Як падкрэсліваецца ў апісанні лота, на аўкцыён спортінвентар выставілі з дазволу Лукашэнкі.

Кошт клюшкі 19 студзеня перавышаў 120 мільёнаў рублёў, аднак ужо праз тыдзень за лот давалі 50 мільёнаў, а ў сераду яго кошт склаў 32,5 млн — крыху больш за паўтары тысячы даляраў ЗША.

"Адны карыстальнікі не пацвердзілі свой намер выкупіць лот, іншыя прасілі зняць сваю стаўку", — паведамілі Sputnik прадстаўнікі анлайн-аўкцыёну.

У апісанні да лоце арганізатары папярэдзілі беларусаў аб недапушчальнасці зрыву таргоў. "Нагадаем, пры неабходнасці мы можам атрымаць рэгістрацыйныя дадзеныя удзельнікаў", — напісалі яны, удакладніўшы, што ўсе стаўкі на аўкцыёне правяраюцца. Атрыманыя з продажу клюшкі грошай будуць накіраваны на дабрачыннасць.

34
Тэги:
Характэрныя факты, Аўкцыён, Хакей, Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Каментары