Астранаўт Міхаіл Карніенка

Амерыканец Кэлі і расіянін Карніенка праз год вярнуліся на Зямлю

34
(абноўлена 16:13 02.03.2016)
Паводле інфармацыі ЦКП, яэкіпаж выпрабаваў максімальную перагрузку ў 4G, зараз астранаўты праходзяць медыцынскае абследаванне.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Астранаўты Скот Кэлі, Міхаіл Карніенка і Сяргей Волкаў вярнуліся з Міжнароднай касмічнай станцыі на Зямлю, паведамілі ў сераду ў Цэнтры кіравання палётамі (ЦКП).

Капсула карабля "Саюз ТМА-18м" з удзельнікамі місіі — Кэлі і Карніенка, а таксама Волкавым, якія адпрацавалі на арбіце паўгоды (182 дня), прызямлілася ў Казахстане ў 147 кіламетрах ад горада Жезказган.

"Самаадчуванне экіпажа нармальнае. Касмічных падарожнікаў, якія вярнуліся на Зямлю, агледзяць медыкі, пасля чаго Карніенка і Волкава самалётам даставяць у Зорны гарадок, а Скот Кэлі паляціць у ЗША", — распавёў прадстаўнік ЦКП.

Спускаемая капсула корабля Союз ТМА-18М
© REUTERS / Kirill Kudryavtsev/Pool
Спускаемая капсула корабля "Союз ТМА-18М"

У пошукава-выратавальным забеспячэнні пасадкі "Саюза" прыняла ўдзел каля 200 ваеннаслужачых, 12 верталётаў Мі-8 са спецабсталяваннем на борце, чатыры самалёты Ан-12 і Ан-26 і 18 адзінак аўтатэхнікі падвышанай праходнасці.

Астронавты Скотт Келли, Михаил Корниенко и Сергей Волков по возвращении на Землю
© REUTERS / Kirill Kudryavtsev/Pool
Астронавты Скотт Келли, Михаил Корниенко и Сергей Волков по возвращении на Землю

Экіпаж, які вярнуўся з МКС, выканаў на арбіце больш за 50 навуковых эксперыментаў. Многія з іх мелі важнае значэнне для навукі, медыцыны і чалавецтва ў цэлым.

Карніенка і Кэлі адправіліся ў касмічны палёт 27 сакавіка 2015 года. Да моманту адбыцця касманаўты прабылі на станцыі ў агульнай складанасці 340 сутак. Кэлі усталяваў рэкорд знаходжання на борце МКС сярод астранаўтаў ЗША. Да гэтага працяглыя экспедыцыі на арбіту ажыццяўляліся толькі на расійскай арбітальнай станцыі "Мір" амаль 20 гадоў таму.

На борце МКС засталіся працаваць у чаканні прыбыцця змены з Зямлі Цімаці Корпа (ЗША, НАСА), Цімаці Пік (Вялікабрытанія, ЕКА) і Юрый Маленчэнка (Расія, Раскосмас). Наступная экспедыцыя на МКС стартуе 19 сакавіка. У яе складзе на арбіту адправяцца расійскія касманаўты Аляксей Аўчынін і Алег Скрыпачка, а таксама амерыканскі астранаўт Джэфры Уільямс, якому трэба будзе стаць камандзірам 47 экіпажа.

34
Тэги:
Даследаванне космаса, Даследаванні, Казахстан
По теме
Карніенка і Кэлі фатаграфаваліся на МКС перад адпраўкай на Зямлю

Бразільцы будуюць яшчэ адну статую Хрыста - і яна будзе вышэй ранейшай

2
(абноўлена 16:52 12.04.2021)
  • Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада
  • Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады
  • Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра
  • Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў
  • Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м
  • Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста
Новую статую Хрыста, якая будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, будуюць у горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі.

Будаўнікі ўжо ўсталявалі галаву Збавіцеля - глядзіце цудоўныя фота грандыёзнай высотнай будоўлі на Sputnik Беларусь.

Праца над новай статуяй, якая будзе трэцяй па вышыні статуяй Хрыста ў свеце, ідзе ўжо два гады. Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.

Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м. Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.

Цікава, што самы высокі манумент Ісуса Хрыста пабудаваны ў Інданэзіі (52,55 м), другі па велічыні - у Польшчы (52,5 м).

Чытайце таксама:

2
  • Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада.

  • Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады.

  • Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра.

  • Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.

  • Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м.

  • Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста
    © AFP 2020 / Silvio Avila

    Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.

Тэги:
Бразілія, Энкантада, горад, Рыа-дэ-Жанейра, статуя Хрыста, статуя

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

13
(абноўлена 11:44 13.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі

Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы "Верабейкі" з Любані і "Нашчадкі" з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

13
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады
Аляксей Янукевіч і Дзмітрый Кастусёў

Затрыманы лідэр БНФ Рыгор Кастусёў

6
(абноўлена 12:10 13.04.2021)
Старшыня партыі "Беларускі народны фронт" знаходзіцца ў сталічным СІЗА КДБ па крымінальнай справе.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

6