Поезд і электрацягнік БЧ, архіўнае фота

БЧ на майскія святы запусціць дадатковыя цягнікі

15
У БЧ не выключылі, што ў перыяд майскіх святаў, акрамя васьмі ўжо прызначаных, могуць з’явіцца і іншыя дадатковыя цягнікі.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Восем дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных напрамкаў будуць курсіраваць у Беларусі 10 мая, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.

Так, у гэты дзень дадаткова назначаны восем цягнікоў: №713 Віцебск-Мінск, № 714 Мінск-Віцебск, №608 Брэст-Мінск, №664 Брэст-Мінск, №711 Брэст-Мінск, №712 Мінск-Брэст, №645 Віцебск-Магілёў, №646 Магілёў-Віцебск.

"Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд майскіх святаў", — адзначылі ў прэс-службе.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце БЧ, а таксама ў касах чыгункі і па даведкавым тэлефоне.

15
Тэги:
Грамадскі транспарт, Чыгуначны транспарт, Транспарт, Беларуская чыгунка, Беларусь
Каментары