30-годдзе аварыі ў Гомелі

30-годдзе аварыі на ЧАЭС у Гомелі: прырода смуткавала разам з людзьмі

58
(абноўлена 15:02 27.04.2016)
У Гомелі сама прырода смуткавала па ахвярах Чарнобыля, які трыццаць гадоў таму стаў на шляху распаўсюджвання ядзернай пагрозы. Згадвалі тыя падзеі і людзі. Не так пампезна, як у Ельскім раёне, куды прыляцеў Аляксандр Лукашэнка, але таксама шчыра і эмацыянальна.

ГОМЕЛЬ, 27 кра — Sputnik. У Гомелі адбыўся шэраг жалобных мерапрыемстваў у памяць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС. А 10 гадзіне ў царкве Cвятого архангела Міхаіла пачалася жалобная паніхіда па ахвярах Чарнобыля. У ёй узялі ўдзел выкладчыкі і курсанты Гомельскага інстытута МНС, якія ў свой час перанеслі храм-помнік з адселенай вёскі Вылева Добрушскага раёна. Яны ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з "мірным"атамам, які выйшаў з-пад кантролю.

Каля памятнага знака ў Гомелі
© Sputnik/ Емельян Аверин
Каля памятнага знака ў Гомелі

Памятнае мерапрыемства адбывалася і на скрыжаванні вуліц Агаранка і Алімпійскай, куды прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, у шэрагах якіх і сёння працуюць былыя ліквідатары наступстваў атамнай катастрофы.

  • У царкве Святога архангела Міхаіла ў Гомеле.
    У царкве Святога архангела Міхаіла ў Гомеле.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Выкладчыкі і курсанты Гомельскага інстытута МНС.
    Выкладчыкі і курсанты Гомельскага інстытута МНС.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Супрацоўнікі МНС каля храма-помніка чарнобыльцам ў Гомелі
    Супрацоўнікі МНС каля храма-помніка чарнобыльцам ў Гомелі
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Ліквідатар на ўрачыстым мерапрыемстве.
    Ліквідатар на ўрачыстым мерапрыемстве.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Храм-помнік з адселенай вёскі Вылева Добрушскага раёна.
    Храм-помнік з адселенай вёскі Вылева Добрушскага раёна.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Урачыстае мерапрыемства ў гомельскай школе.
    Урачыстае мерапрыемства ў гомельскай школе.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Урачыстая лінейка ў гомельскай гімназіі.
    Урачыстая лінейка ў гомельскай гімназіі.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • Агульная лінейка ў гонар Чарнобыля.
    Агульная лінейка ў гонар Чарнобыля.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
  • У Ірынінскай гімназіі.
    У Ірынінскай гімназіі.
    © Sputnik/ Емельян Аверин
1 / 9
© Sputnik/ Емельян Аверин
У царкве Святога архангела Міхаіла ў Гомеле.

Трыццацігоддзю трагедыі прысвяцілі мерапрыемства многія філіялы бібліятэчнай сеткі, а ў «ленінцы» адкрылі выставу з фондаў музея Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і паказалі спектакль "Прышэлец" аматарскага тэатра "Гракі".

Спектакль Прышэлец аматарскага тэатра Гракі
© Sputnik/ Емельян Аверин
Спектакль "Прышэлец" аматарскага тэатра "Гракі"

Не засталіся ў баку ўстановы адукацыі Гомеля, у кожным з якіх прайшоў навучальны дзень памяці герояў-чарнобыльцаў. У Ірынінскай гімназіі правялі супольную для ўсіх школ лінейку, пасля заканчэння якой моўчкі выпусцілі ў неба чорна-белыя шары.

58
Тэги:
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, Гомель, Беларусь
Тэмы:
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС (13)
Каментары