Намаляваныя хмарачосы "вырастуць" у мінскай Асмалоўцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖылы дом на Асмалоўцы
Жылы дом на Асмалоўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтары праекта "Горад", якія плануюць з дапамогай графіці звярнуць увагу грамадства на праблему раёна, просяць мінчан аб дапамозе.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Сімвалічнае графіці з'явіцца на трансфарматарнай будцы ў легендарным мінскім раёне Асмалоўка: малюнак будзе адлюстроўваць сучасны стан цэнтра Мінска, дзе высотныя дамы адціскаюць невялікія хаткі.

Раней сталічныя ўлады неаднаразова заяўлялі, што раён павінен быць перабудаваны ў адпаведнасці з сучаснай структурай горада. Аднак затым ва УП "Мінскграда" паведамілі, што не выключаюць надання Асмалоўцы статусу гістарычнай каштоўнасці, які дазволіць захаваць гістарычны квартал у цэнтры Мінска без зменаў.

"Мы хацелі паказаць: глядзіце, сярод мноства шматпавярховак расце адно-адзінае дрэва. Яго трэба захаваць, берагчы і паліваць", — распавяла Sputnik Надзея Ількевіч, куратар-кіраўнік праекта "Горад", у межах якога і адбудзецца стварэнне графіці ў Асмалоўцы.

Аўтарам ідэі з'яўляецца мастачка Марыя Рудакоўская са студыі TakTak. Эскіз ўжо зацверджаны, усе неабходныя дазволы атрыманыя.

Аднак каб распачаць працу, сцены трансфарматарнай будкі трэба падрыхтаваць. У пятніцу жыхары Асмалоўкі плануюць ачысціць будынак і просяць аб дапамозе ўсіх неабыякавых да гісторыі горада.

"Нават гадзіна вашага часу — гэта выдатна! Калі знойдзецца шпацель або іншы прыдатны інструмент — прыносьце з сабой", — звярнуліся да мінчукоў арганізатары групы Осмоловка ў Facebook. Усіх, хто гатовы дапамагчы, чакаюць у Асмалоўцы ў пятніцу з 10:00 да 23:00".

"Раней на гэтай будцы было графіці — выява анёла, які лічыўся апекуном Асмалоўкі. Але гэта графіці было зроблена без дазволаў, таму яго зафарбавалі. Ёсць адчуванне, што ад таго часу і пачаліся праблемы", — распавёў жыхар раёна Андрэй, які курыруе этап падрыхтоўкі будынка.

Асмалоўка —  квартал у межах вуліц Багдановіча, Кісялёва, Камуністычнай і Куйбышава ў Мінску. Ён лічыцца адным з першых мікрараёнаў пасляваеннай сталіцы: раён быў пабудаваны ў 1949 годзе нямецкімі ваеннапалоннымі. Гэта першы "элітны" мікрараён Мінска: спачатку тут жылі вышэйшыя ваенныя чыны, а затым — мастакі, артысты, работнікі міністэрстваў. Зараз квартал — упадабанае месца кінематаграфістаў: тут нярэдка праходзяць здымкі сцэн гістарычных фільмаў, якія ілюструюць жыццё савецкіх грамадзян 1950-70-х гадоў.

Стужка навiн
0