Маркіроўка узроставых катэгорый прадукцыі з'явіцца ў Беларусі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПрагляд фільма анлайн
Прагляд фільма анлайн - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Большая частка новаўвядзенняў па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць дадатковыя меры па абароне дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх здароўю і развіццю, адпаведны дакумент апублікаваны ў аўторак на НЦПІ.

Змены і дапаўненні ўнесены ў законы аб правах дзіцяці, аб рэкламе, аб сродках масавай інфармацыі, аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, а таксама аб выдавецкай справе.

Сярод новаўвядзенняў — маркіроўка інфармацыйнай прадукцыі з указаннем узроставай катэгорыі: "0+", "6+", а таксама "12+", "16+" і "18+". Вытворцы і распаўсюджвальнікі прадукцыі абавязаныя будуць прысвойваць інфармацыйным матэрыялам, у тым ліку выданням, фільмам і тэлеперадачам, адпаведныя катэгорыі.

Уласнікі кампутарных клубаў, інтэрнэт-кафэ, іншых месцаў, у якіх забяспечваецца калектыўны доступ карыстальнікаў да інтэрнэту, а таксама ўстановы адукацыi абавязаны будуць цяпер ўжываць адміністрацыйныя, арганізацыйныя меры, праграмна-апаратныя і праграмныя сродкі, якія дазваляюць не дапусціць распаўсюджвання сярод дзяцей інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Таксама пры ўрадзе Беларусі будзе створаны грамадска-кансультатыўны савет па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Яго рашэнні будуць насіць рэкамендацыйны характар.

Асноўныя пункты закона ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Аналагічны закон дзейнічае ўжо некалькі гадоў у Расіі — там таксама абавязковай з'яўляецца маркіроўка інфармацыйных прадуктаў, а таксама рэалізуецца шэраг іншых нормаў па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі.

Стужка навiн
0