Расійская том-мадэль і дабрачынніца Наталля Вадзянава

Наталля Вадзянава ў пяты раз стала мамай

25
Хлопчыка назвалі Раманам, шчаслівая і стомленая мама паведамляе сваім падпісчыкам у сацсетках, што марыць адпачыць.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Расійская супермадэль Наталля Вадзянава ў пяты раз стала маці, хлопчык з'явіўся на свет раніцай у суботу, але гэтай навіной Вадзянава падзялілася толькі мінулай ноччу.

"Суботняй раніцай у нашай сям'і на аднаго мужчыну пабольшала", — напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Хлопчыка назвалі Раманам. Ён стаў другім дзіцём у шлюбе з французскім мільярдэрам Антуанам Ардо. Акрамя таго, у Вадзянавай яшчэ два сыны і дачка ад першага шлюбу з брытанскім арыстакратам Джасцінам Портманам.

"Рамоначак ужо дома, пазнае свет сярод сясцёр і братоў. Антуан ганарыцца, я — стомленая, але шчаслівая і чакаю лета ў надзеі трохі адпачыць", — сказала Вадзянава.

Мадэль Вадзянава доўгі час працавала ў Парыжы для сусветна вядомых брэндаў — такіх як Gucci, Chanel, Alexander McQueen, Christian Dior і многіх іншых дамоў моды. З'яўлялася на вокладках самых вядомых часопісаў моды, уключаючы Vogue, Harper's Bazaar, Marie Claire, ELLE. Вадзянава была тварам касметычнай маркі L'Oreal Paris.

З 2004 года актыўна займаецца дабрачыннасцю — заснавала ўласны фонд "Аголеныя сэрцы", які займаўся будаўніцтвам дзіцячых пляцовак. У агульнай складанасці за гэтыя гады фонд пабудаваў больш за 100 гульнявых пляцовак і паркаў у 68 гарадах Расіі.

25
Тэги:
Бацькі і дзеці, Дзеці, Жыццё знакамітых людзей, Расія
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

5
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

5
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Хуткая дапамога працуе ў Мінску

Хворых усё больш: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID

12
(абноўлена 14:25 25.09.2020)
За апошнія суткі дыягназ пацвердзіўся ў 306 беларусаў, памерлі пяць пацыентаў з каронавірусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус беларусаў павялічылася на 306 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За час пандэміі ў краіне зафіксавана 76 957 выпадкаў заражэння. Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 73 925 пацыентаў, за апошнія суткі - 192.

Расце колькасць смяротных вынікаў. За мінулыя суткі ў бальніцах памерлі яшчэ пяць чалавек, ад пачатка сакавіка - ужо 807. Па дадзеных міністэрства, ва ўсіх памерлых былі хранічныя захворванні.

Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян і заклікаў іх выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

12
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Рамонт дарожнага пакрыцця, архіўнае фота

На Партызанскім праспекце на некалькі дзён абмяжуюць рух аўтамабіляў

0
(абноўлена 15:25 25.09.2020)
Рамонт дарогі пройдзе з 26 па 28 верасня, для зручнасці вадзіцеляў ўсе працы будуць выконвацца ноччу.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Рух аўтамабіляў будзе абмежаваны на Партызанскім праспекце на ўчастку ад вуліцы Варвашэні да МКАД, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

На адной з галоўных вуліц горада праводзіцца замена асфальтавага пакрыцця. Рух будзе абмежаваны з 26 па 28 верасня.

Па няцотным баку праспекта нельга будзе праехаць з 01:30 26 верасня да 06:00 27 верасня, па цотным баку - з 21:00 26 верасня да 06:00 27 верасня, а таксама з 21:00 27 верасня да 05:00 28 верасня.

Таксама з-за рамонту праспекта 26 і 27 верасня замест тралейбусаў па маршруце №3 будуць хадзіць аўтобусы, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

0
Тэги:
Мінск