Італьянцы з плакатамі ў падтрымку Берлусконі побач з бальніцай, дзе палітыку рабілі аперацыю

Берлусконі паспяхова перанёс аперацыю на сэрцы

9
(абноўлена 14:26 14.06.2016)
Не зважаючы на занепакоенасць Берлусконі напярэдадні аперацыі, працэдура прайшла ў штатным рэжыме і цяпер палітык знаходзіцца ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Аперацыя на сэрцы былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі была праведзена паспяхова, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Ansa.

Аперацыю па замене аартальнага клапана лідэру партыі "Наперад, Італія" праводзіла брыгада ўрачоў на чале з загадчыкам аддзялення кардыяхірургіі ў міланскай бальніцы San Raffaele Атава Альф'еры. Як і меркавалася, уся працэдура заняла чатыры гадзіны.

СМІ са спасылкай на крыніцы ў San Raffaele паведамляе, што ўсё прайшло без якіх-небудзь ускладненняў.

З аперацыйнай Берлусконі быў пераведзены ў палату інтэнсіўнай тэрапіі, там ён прабудзе пару дзён.

Вядомы палітык быў шпіталізаваны раніцай 7 чэрвеня пасля таго, як за некалькі дзён да гэтага ў яго здарыўся прыступ сардэчнай недастатковасці, справакаваны, як адзначаюць мясцовыя СМІ, стрэсам. Паведамлялася, што палітык ледзь не памёр.

9
Тэги:
Сардэчна-сасудзістыя захворванні, Сільвія Берлусконі, Італія
Каментары