Сяргей Картэс

Не стала Сяргея Картэса, былога мастацкага кіраўніка Опернага тэатра

10
(абноўлена 15:23 27.06.2016)
Картэс працаваў музычным рэдактарам "Беларусьфільма", таксама ён стварыў дзясяткі музычных партытур да драматычных спектакляў.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Памёр заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Беларусі Сяргей Картэс, пра гэта ў Facebook паведаміў яго сын Сяргей Картэс-малодшы.

Картэс працаваў мастацкім кіраўніком Вялікага тэатра Беларусі з 1991 па 2002 гады. Да гэтага ён доўгі час быў музычным рэдактарам Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Паведамляючы пра смерць Картэса, яго сын размясціў у сацыяльнай сетцы апошні фатаздымак музыканта, зроблены за дзень да смерці.

Сяргей Картэс меў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, таксама ён быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР i народным артыстам Беларусі. Кампазітару ў лютым споўніўся 81 год.

Акрамя працы ў кінастудыі і тэатры, Картэс стварыў дзясяткі музычных партытур да драматычных спектакляў, якія ставілі ў беларускіх тэатраў. Таксама яго аўтарству належаць пяць опер і балет "Апошні Інка".

Sputnik спачувае родным і блізкім музыканта.

10
Тэги:
Смерць публічных людзей, Музыка, тэатр, Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета, Мінск, Беларусь
Каментары