Каталіцкі фэст у Будславе

СМІ: затрыманы Славамір Адамовіч

18
(абноўлена 09:47 11.07.2016)
Паэта і грамадскага дзеяча патрабуюць вызваліць шэраг палітычных арганізацый.

МІНСК, 3 ліпеня — Sputnik. Славамір Адамовіч быў затрыманы ў пятніцу ў Будславе, паведаміў шэраг беларускіх СМІ і карыстальнікі Facebook.

Адамовіч, паводле паведамленняў СМІ, планаваў наведаць магілы сваіх продкаў на будслаўскіх могілках і паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар Будслаўскай іконы Божай Маці.

Па інфармацыі знаемых паэта, яго спынілі людзі ў цывільным і прапанавалі даглядзець сумку. Пазней яго пасадзілі ў карэту хуткай дапамогі. Як заяўляў сам Адамовіч, людзі, якія падыйшлі, прадставіліся актывістамі БРСМ.

Хуткая дапамога даставіла Адамовіча ў Мядзел, у суботу ж ён быў накіраваны ў псіханеўралагічны дыспансер у Навінках на агляд.

Шэраг палітычных арганізацый, у тым ліку і кампанія "Разам" Вячаслава Сіўчыка, патрабуюць неадкладна вызваліць Адамовіча. Афіцыйных каментароў пра лёс паэта пакуль не было.

18
Каментары