Станцыя метро

Назвалі новыя станцыі метро ў Мінску: Шэйпічы, Пярэспа і Друкарская

42
(абноўлена 12:13 01.08.2016)
Новыя 13 прыпынкаў, як мяркуецца, будуць уведзены ў эксплуатацыю ўжо да 2020 года.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб назвах станцый ліній метро, якія будуюцца ў сталіцы.

Адпаведны дакумент быў апублікаваны ў суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Першыя станцыі трэцяй лініі мінскага метро плануецца ўзвесці ў 2017 годзе, а ў 2020 годзе — цалкам запусціць маршрут, які ўключае 13 прыпынкаў.

Так, станцыя, размешчаная на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ, будзе называцца "Прафсаюзная", праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна — "Пярэспа", вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай — "Камароўская", Багдановіча і Сурганава — "Парк Дружбы народаў", Багдановіча і Халтурына — "Івана Мележа", вуліц Шырокай і Усходняй — "Зялёны Луг", Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка — "Лагойская".

Дакументам таксама прысвоены назвы станцый чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна:

  • станцыі, размешчанай на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда — "Чыжоўка"
  • вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага — "Азёрная"
  • вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага — "Шэйпічы"
  • вуліц Алега Кашавога і Ванеева — "Серабранка"
  • вуліц Алега Кашавога, Даўгабродскай і бульвара Трактарабудаўнікоў — "Даўгабродская"
  • вуліц Уральскай і Фролікава — "Сляпянка"
  • вуліц Платонава і Акадэмічнай — "Батанічны Сад"
  • праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава — "Друкарская"
  • вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава — "Максіма Багдановіча"
  • Старавіленскага тракта і вуліцы Арлоўскай — "Старавіленскі Шлях"
  • станцыі, размешчанай ля дамоў № 85-89 па праспекце Пераможцаў — "Вяснянка"
  • станцыі, размешчанай ля дамоў № 111, 111а, 111б па праспекце Пераможцаў — "Алімпійская".

Тэрміны будаўніцтва чацвёртай лініі не вызначаны. Пасля завяршэння ўчастка ад станцыі метро "Юбілейная плошча" да станцыі метро "Кавальская Слабада" галіна будзе прадоўжана спачатку ў паўднёвым, а затым і ў паўночным напрамках.

42
Тэги:
Метро, Транспарт, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Мінскі метрапалітэн, Мінск, Беларусь

Грамадства