Мемарыял у форце Дуамон

Могілкі "Вердэнскай мясасечкі" сталі арэнай для пакемонаў

33
Акрамя арэны на тэрыторыі некропаля ёсць некалькі пакестопаў – у прыватнасці, каля помніка ў памяць аб загінуўшых салдатах-мусульманах.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Некропаль горада Дуамон у французскім дэпартаменце Мез, дзе пахаваныя салдаты, якія загінулі падчас бітвы пры Вердэне (Першая сусветная вайна), стаў арэнай для трэніроўкі пакемонаў; кіраўніцтва могілак хоча прагнаць кішэнных монстраў з тэрыторыі, але не ўпэўнена, што гэта атрымаецца, паведамляюць французскія СМІ.

"Мы звярнулі на гэта ўвагу, калі ўбачылі людзей, якія ідуць па некропалю і косніцы (альбо асуарыі — месцы для захавання шкілетазаваных парэшткаў) з тэлефонам перад вачыма. Я зацікавіўся гэтай з'явай, і людзі ласкава паказалі мне прыкладанне — я раней чуў размовы пра яго. Яны ж паведамілі, што косніца стала арэнай для пакемонаў", — прыводзяць СМІ словы кіраўніка некропаля Аліўе Жэрара.

Апроч арэны для трэніровак і бітваў віртуальных істот, на тэрыторыі могілак знаходзяцца некалькі пакепостаў — у прыватнасці, каля помніка ў памяць аб загінуўшых салдатах-мусульманах.

У цяперашні час кіраўнік некропаля адшуквае магчымасці для ўвядзення забароны на гульню на тэрыторыі могілак, якiя кіруюцца прыватнай кампаніяй, аднак асцерагаецца, "што зрабіць гэта будзе складана".

Pokemon GO — бясплатнае прыкладанне, заснаванае на тэхналогіі "дапоўненай рэальнасці" — лічбавы і рэальны светы злучаюцца, паколькі малюнак, якi адлюстроўваецца на экране смартфона, праецыюецца на лакацыі рэальнага свету. Адна з галоўных мэтаў гульні — злавіць пакемонаў (Pocket Monster — "кішэнны монстр") — прымусіла выйсці на вуліцы, паркі, пляжы многіх людзей, цалкам паглынутых гэтым працэсам.

Форт Дуамон — гэта велізарны мемарыял, на тэрыторыі якога пахаваны салдаты, што загінулі ў бітве пры Вердэне. Гэта супрацьстаянне, якое доўжылася больш за 300 дзён у 1916 годзе, увайшло ў гісторыю як "Верденская мясасечка", так як лічыцца адной з самых кровапралітных ваенных аперацый у Першай сусветнай вайне. У бітве было задзейнічана каля 2,5 мільёна чалавек, агульныя страты бакоў забітымі і параненымі склалі больш за 700 тысяч чалавек. Ніякіх тактычных і стратэгічных вынікаў бітва не прынесла, знясіленыя арміі засталіся займаць свае зыходныя рубяжы.

33
Тэги:
Pokemon Go, Гісторыя, Францыя
Тэмы:
Pokemon Gо – віртуальны свет і рэчаіснасць (5)
Каментары