Сала з хлебам

Пампушкамі і канапэ з салам пачастуюць у суботу ля Ратушы

22
Свята ўкраінскай культуры стане працягам нацыянальных дзён, якія гэтым летам ладзіць у Верхнім горадзе Мінгарвыканкам.

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Свята ўкраінскай культуры адбудзецца 20 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У рамках свята прадугледжана грандыёзная культурная і гастранамічная праграмы. У прыватнасці, госці змогуць убачыць канцэрт, выставы вышыўкі і ручнікоў, а таксама прагуляцца па кірмашы народных майстроў і выбраць сабе сувеніры.

Але самую спакуслівую частку свята рыхтуюць аб'екты грамадскага харчавання. З 12.00 да 23.00 яны прапануюць наведвальнікам паспрабаваць сапраўдны ўкраінскі боршч з пампушкамі, закарпацкія галубцы, зразы бульбяныя з капустай, бульбяныя галушкі, канапэ з салам, цыбульнік, піражкі адэскія, бульбу са скваркамі, дранікі са смятанай і іншыя стравы ўкраінскай кухні, распавялі ў ГУПР Мінгарвыканкама.

Арганізатарамі свята выступілі Мінгарвыканкам, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Ватра", Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Раней сёлета каля Ратушы ўжо адбыліся святы польскай і карэйскай культуры. Праз тыдзень на хачапуры і чахахбілі мінчан запросіць грузінская дыяспара.

22
Тэги:
Нацыянальная кухня, Нацыянальная культура, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь