Беларускія грошы

Намінальная зарплата за ліпень вырасла на 0,9%

10
(абноўлена 09:35 25.08.2016)
За ліпень у сярэднім работнікі атрымалі крыху больш за 745 рублёў, сярэдняя зарплата вырасла на 7 рублёў і 10 капеек або на 0,9%, што амаль удвая вышэй месячнай інфляцыі.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Намінальная зарплата за ліпень склала 745,8 рубля, паведамілі Sputnik у Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).

У ліпені намінальная зарплата складала 738,7 рубля.

Такім чынам, у ліпені намінальная зарплата вырасла на 7 рублёў 10 капеек або на 0,9%.

Для параўнання, інфляцыя за ліпень склала 0,4%. Такім чынам, тэмп росту намінальнай зарплаты больш чым удвая перавысіў узровень інфляцыі.

Між тым за першае паўгоддзе беларусы сталі бядней: рэальныя даходы знізіліся ў параўнанні з першым паўгоддзем 2015 года на 7%.

У 2017 годзе ўрад абяцае вельмі стрымана падыходзіць да росту заробкаў: даходы насельніцтва вырастуць усяго на 1,2%, а інфляцыя знізіцца да 9%. Такія параметры закладзены ў праект макрапрагноза, які на гэтым тыдні прыняў Савет міністраў.

10
Тэги:
Зарплата і іншыя выплаты, Нацыянальны статыстычны камітэт, Беларусь
Каментары