Дэмантаж рэкламы на фасадзе

Мінск неўзабаве пазбавіцца рэкламы на фасадах будынкаў

17
(абноўлена 15:55 25.08.2016)
У няласкі гарадскіх уладаў апынуліся і штэндэры (стрытлайны) – кампактныя рэкламныя канструкцыі на вуліцах.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Мінскія ўлады спынілі ўзгадненне размяшчэння вінілавых банэраў на фасадах будынкаў і штэндэрах на вуліцах, паведамілі Sputnik на прадпрыемстве "Мінскрэклама".

Узгадняць вінілавую рэкламу на фасадах і стрытлайны перасталі практычна месяц таму. Рашэнне аб гэтым прыняў Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама — там патлумачылі падобныя новаўвядзенні клопатам аб будынках і эстэтыцы горада.

Як растлумачылі Sputnik на прадпрыемстве "Мінскрэклама", паступова сталіца будзе пазбаўляцца ад вінілавых банэраў і іншых непрадуманых тыпаў рэкламы. Калі арганізацыі падаюць заяўку на стварэнне банэра, яго абавязаны прыняць, але не будуць узгадняць.

Ці кране гэта сацыяльную рэкламы, якую таксама часта ўсталёўваюць у выглядзе вінілавых банэраў на будынках, пакуль не зразумера. Вырашаць гэта будзе Упраўленне гандлю Мінгарвыканкама.

Дарэчы, паступова "разгружаюць" сталічныя праспекты і ад рэкламных шыльдаў над магістралямі — ад іх адмаўляцца не будуць, але колькасць і якасць такіх расцяжак таксама мусяць давесці да ладу.

Раней гарадскія ўлады заяўлялі аб жаданні пазбавіцца ад рэкламы на станцыях сталічнага метрапалітэна, аднак далей размоў гэтая ідэя не прасунулася.

17
Тэги:
Гарадское асяроддзе, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Каментары