Урок у школе

Сістэму аплаты працы настаўнікаў могуць спрасціць

22
(абноўлена 15:57 25.08.2016)
Са слоў віцэ-прэм’ера рэспублікі, ўжо да 1 лістапада ўрад унясе шэраг прапаноў па стымуляванню працы педагагічных работнікаў.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Сістэма аплаты працы педагогаў будзе спрошчана ў Беларусі, бо яна занадта грузная, заявіла ў чацвер віцэ-прэм'ер рэспублікі Наталля Качанава.

Намеснік прэм'ер-міністра прыняла ўдзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця". Там жа Качанава выказалася і па набалелай для многіх тэме — аплаце працы педагогаў.

"Каэфіцыенты, тарыфы, даплаты і іншае. Удасканаліць трэба саму сістэму аплаты працы. Яе трэба спрасціць, таму што яна грузная", — прыводзіць словы віцэ-прэм'ера БелТА.

Качанава запэўніла: у чатырох абласцях рэспублікі зарплата настаўнікаў зраўнялася з сярэдняй па рэгіёне. У Мінску такога пакуль не дасягнута. Разам з тым, ужо да 1 лістапада ўрад унясе шэраг прапаноў па стымуляванню працы педагогаў.

Раней пра настаўніцкія заробкі выказаўся і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — ён прапанаваў настаўнікаў "настолькі загрузіць працай, каб яны ў выніку атрымлівалі дастойную зарплату".

Цяпер сярэдняя зарплата школьных настаўнікаў у рэспубліцы вагаецца ў раёне 260-280 даляраў ЗША па курсе.

22
Тэги:
Зарплата і іншыя выплаты, Адукацыя, Наталля Качанава, Беларусь
Каментары