Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў

Зноў шасцідзёнка: Жураўкоў мусіць загрузіць школьнікаў у суботу

17
(абноўлена 16:06 25.08.2016)
Міністр лічыць, што школа павінна больш актыўна прыцягваць бацькоў да адукацыйнага працэсу, каб яны падавалі прыклад сваім дзецям.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў мяркуе, што школьнікаў патрэбна больш актыўна задзейнічаць у шосты навучальны дзень — суботу.

Жураўкоў у чацвер прыняў удзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінска "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця".

"Мы заклікаем цесна супрацоўнічаць з установамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) і ВНУ, каб школьнікі прыходзілі ва універсітэты і ўстановы ПТА. Каб у шосты школьны дзень пабольш навучэнцаў наведвалі пляцоўкі ВНУ, каледжаў, там ўдзельнічалі ў вучэннях, спартыўных мерапрыемствах", — сказаў міністр.

Ён заявіў, што такая прафарыентацыйная праца дапаможа навучэнцам ужо да 10 класу выбраць, чым яны хочуць займацца. Жураўкоў таксама выказаўся, што цяпер бацькоў трэба больш актыўна прыцягваць да навучальнага працэсу.

"Давайце расказваць, што калі бацькі не будуць надаваць увагі вучобе дзяцей дома, не будуць асабістым прыкладам выхоўваць сваіх дзяцей, то нічога не атрымаецца", — цытуе словы кіраўніка Мінадукацыі БелТА.

Пры гэтым ён адзначыў, што ведамства ўжо сфарміравала мэты і задачы ў гэтым кірунку.

Зараз у беларускіх школах афіцыйна дзейнічае пяцідзёнка. Шосты дзень тыдня выкарыстоўваецца для факультатываў, а таксама пазашкольнай работы — заняткаў у школьных секцыях і гуртках.

17
Тэги:
Сярэдняя адукацыя, Адукацыя, Міністэрства адукацыі РБ, Міхаіл Жураўкоў, Беларусь
Каментары