Урад павысіць зарплату настаўнікам за кошт платных паслуг

© Sputnik / Марина СеребряковаУ класе
У класе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Разглядаюцца і меры па павышэнню прэстыжу працы настаўнікам сярод моладзі.

МІНСК, 27 жні — Sputnik. Урад рыхтуе прапановы па матэрыяльным стымуляванні працы педагагічных работнікаў, заявіла ў чацвер намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

Віцэ-прэм'ер прыняла ўдзел у канферэнцыі "Сталічная адукацыя. Стратэгія развіцця", дзе выказалася не толькі аб павышэнні заробкаў для настаўнікаў, але і пра змены сістэмы аплаты іх працы.

"У Беларусі адбылося некалькі нарад па пытаннях адукацыі, дакладней, гэта былі даклады з улікам той сітуацыі, якая склалася ў гэтай сферы, і пра шляхі ўдасканалення сістэмы. Была пастаўлена задача па матэрыяльным стымуляванні педагагічных работнікаў. Урад працуе ў гэтым напрамку", — сказала Качанава.

З яе слоў, цяпер разглядаюцца меры па павышэнню прэстыжнасці педагагічнай працы для моладзі. Качанава падкрэсліла: неабходна разняволіць ініцыятыву педагогаў.

"Гэта магчымасць зарабляць з дапамогай пазабюджэтнай дзейнасці пры аказанні платных паслуг", — дадала віцэ-прэм'ер, яе словы прыводзіць БелТА.

Стужка навiн
0