Хаты ў Наносах

Кабякоў выступае за новую праграму развіцця Нарачы

16
Кіраўнік урада лічыць, што Нарачанскі рэгіён можа даваць яшчэ большую аддачу з пункту гледжання прыцягнення турыстаў, але не ўсё павінна рабіцца на бюджэтныя грошы.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць, што неабходна прыняць новую дзяржаўную праграму развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.

Кабякоў 1 верасня ў паездцы па Мінскай вобласці наведаў прыватнае прадпрыемства "Аграэкаадпачынак", дзе разгледзеў пытанні развіцця турызму на аснове эфектыўнага выкарыстання рэкрэацыйных магчымасцяў Нарачанскага рэгіёну, азнаёміўся з турыстычным комплексам "Наносы-Наваселле".

"Я б не сказаў, што мы дасягнулі ўсяго. Вынікі рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну прызнаныя здавальняючымі, але, натуральна, на гэтым спыняцца не трэба, гэта было б няправільна. Думаю, што патрэбна новая праграма, трэба даваць новы імпульс рэгіёну, які павінен даваць вялікую аддачу з пункту гледжання прыцягнення турыстаў, экспарту паслуг", — сказаў Кабякоў.

Паводле ацэнкі кіраўніка ўрада, за час рэалізацыі мінулай дзяржпраграмы развіцця Нарачы тут было зроблена шмат, аднак цяпер патэнцыял гэтага рэгіёну выкарыстоўваецца не цалкам.

Пры гэтым Кабякоў падкрэсліў, што ў развіццё курортнай зоны павінна ўкладаць сродкі не толькі дзяржава.

"Далёка не ўсё павінна рабіцца за бюджэтныя грошы. За намі самае галоўнае — інфраструктура, і ў асноўным яна зладжана. Трэба даць магчымасць, каб сюды прыходзілі прыватнікі, як беларусы, так і іншаземцы, каб ствараліся новыя працоўныя месцы, прадпрыемствы і аб'екты, прывабныя для турыстаў", — лічыць прэм'ер-міністр.

Туркомплекс "Наносы-Наваселле", які яшчэ называюць "новымі Дудуткамі", належыць беларускаму бізнэсоўцу Яўгену Наваселіцкаму.

16
Тэги:
Турызм, Урад Беларусі, Андрэй Кабякоў, Беларусь