Крама Лакамка

"Лакамка" вяртаецца: кандытарскую адкрыюць з музыкай і лялькамі

25
Інтэр'ер легендарнай крамы будзе максімальна набліжаны да гістарычнага, аднак "з улікам сучасных трэндаў".

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Крама "Лакамка" зноў адчыніць дзверы ў сталіцы ўжо ў гэтую суботу, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

Адкрыццё змененай кандытарскай крамы прымеркавалі да Дня горада. Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 12:00, у рамках мерапрыемства абяцаюць забаўляльную праграму, музыку, выступ лялек, дэгустацыю прадукцыі і розыгрыш падарункаў.

Як паведамляецца на сайце гарвыканкама, у абноўленай краме інтэр'ер гандлёвых плошчаў будзе максімальна набліжаны да гістарычнага, "але з улікам сучасных трэндаў".

З'явіцца ў "Лакамкі" і кавярня на 18 пасадачных месцаў. Абяцаюць і тое, што ў "Лакамцы" пакінуць увесь асартымент, які быў там яшчэ да рэканструкцыі.

Легендарная "Лакамка" зачыніла свае дзверы сёлета вясной: крама змяніла ўладальніка, у ёй праводзілі рамонт і невялікі рэбрэндынг. Зараз кропка належыць "Камунарцы", аднак раней памяшканне ледзь не выкупілі бізнесмены для адкрыцця фастфуду Burger King. Працуе крама з 1952 года. За 64 гады свайго існавання "Лакамка" стала самай вядомай і папулярнай кандытарскай крамай у сталіцы.

25
Тэги:
Штучны гандль, Мінск, Беларусь
Каментары