Цягнік PKP Intercity. Архіўнае фота

Цягнік Гродна Кракаў праз Беласток і Варшаву пусцяць з 4 верасня

14
Састаў, які будзе курсіраваць штодня, будзе рабіць прамежкавыя прыпынкі ў Кузніцы, Беластоку і Варшаве.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Цягнік польскага фарміравання PKP Intercity пачне курсіраваць па маршруце Гродна — Кракаў з 4 верасня, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ. Графік састава — штодзённы, з Гродна ён будзе адпраўляцца а 15:32, прыбыццё ў канчатковую кропку — а 23:04. У зваротны шлях цягнік будзе адпраўляцца а 4:46, прыбываць у Гродна — у 14:22.

Прамежкавыя прыпынкі састава — Кузніца, Беласток і Варшава-Цэнтральная.

Па шляху ў Кракаў у Беластоку састаў будзе спыняцца а 17:08, у Варшаве — а 20:15. На зваротным шляху час адпраўлення з гэтых гарадоў — а 07:36 і 10:30 адпаведна.

Продаж квіткоў на цягнік пачаўся 1 верасня.

Кошт квітка ў адзін бок, паводле інфармацыі БЧ, складае 13,33 рубля да Кузніцы, 16,39 — да Беластока, 34,31 — да Варшавы і 46,77 — да Кракава.

Раней існавалі чыгуначныя зносіны паміж Гродна і Беластокам, аднак па рашэнні польскага боку праз недахоп сродкаў цягнік перастаў курсіраваць па гэтым маршруце 13 снежня 2015 года.

14
Тэги:
Чыгуначны транспарт, БЧ, Польшча, Беларусь
Каментары