Новабудоўля Мінска

Прыватызацыйныя чэкі "Жыллё" для мінчан патаннелі

15
(абноўлена 12:47 14.09.2016)
Мінгарвыканкам праіндэксаваў імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё" – у параўнанні з маем іх кошт знізіўся на 15%.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Мінгарвыканкам сваім рашэннем №2570 праіндэксаваў імянныя прыватызацыйныя чэкі "Жыллё", рашэнне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу. Гаворка ідзе пра выкарыстанне чэкаў "Жыллё" грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў. Гэтыя чэкі могуць быць выкарыстаны для выплаты долі ў долевым будаўніцтве, куплі жылля і пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў i пазыках юрыдычных асоб, узятых на мэты жыллёвага будаўніцтва.

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі чэкаў "Жыллё" ўстаноўлены ў памеры 13,464.

Такім чынам, адзін чэк роўны 13 рублям 464 капейкам. Раней індэксацыя чэкаў "Жыллё" праводзілася 19 мая. Тады кошт аднаго чэка быў устаноўлены ў памеры 158 тысяч 372,6 рубля (без уліку дэнамінацыі). Гэта значыць, у параўнанні з маем кошт чэка знізіўся прыкладна на 15%.

Індэкс росту кошту чэкаў "Жыллё" вылічваецца на падставе статыстыкі або сярэдняга кошту аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, у параўнанні з коштам яго будаўніцтва на 31 снежня 1991 года і зацвярджаецца аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

У Беларусі ў першым паўгоддзі 2016 года працягвалася зніжэнне коштаў на жыллё — як на першасным рынку, так і на другасным.

15
Тэги:
Жыллёвая нерухомасць, Мінгарвыканкам, Беларусь
Каментары