Пётр Сталыпін

Забойства Сталыпіна: два стрэлы, якія змянілі гісторыю

11
(абноўлена 15:32 14.09.2016)
105 гадоў таму адбылося адно з самых гучных забойстваў XX стагоддзя. У Кіеўскім оперным тэатры рэвалюцыянер Дзмітрый Багроў стрэліў у прэм'ер-міністра Расійскай Імперыі Пятра Сталыпіна.

Наталля Казакова, Sputnik.

У той вечар давалі оперу Рымскага-Корсакава "Казка пра цара Салтана". У антракце пачуўся стрэл. Сталыпін пахіснуўся і сеў у крэсла, пры гэтым перахрысціў імператара і прашаптаў: "Шчаслівы памерці за цара".

Гэта крэсла з тэатра да гэтага часу захоўваецца ў музеі ўкраінскай міліцыі. А тады тэатр ачапілі, Багрова арыштавалі — зрэшты, ён і не спрабаваў схавацца — так і стаяў з пісталетам пасярод глядзельнай залы.

Праз 4 дні прэм'ер-міністр памёр ад смяротнага ранення. Яшчэ праз тыдзень, праігнараваўшы просьбы ўдавы Сталыпіна не чыніць правасуддзе занадта паспешліва, расстралялі і Богрова.

Месца, якое засталося пустым

Сталыпін — адзін з любімых персанажаў даследчыкаў і па сёння. Упадабаная тэма для дыскусій — каму ж было выгадна гэта забойства. Да таго ж у даследаваннях дзейнасці Сталыпіна ёсць хоць бы ілюзорная магчымасць паразважаць — якім мог быць лёс вялікай імперыі, калі б гэтага забойства не здарылася.

З імем Сталыпіна і з рэформамі, якія ён праводзіў, многія звязвалі эканамічны ўздым Расіі. А пасля адстаўкі Вітэ і гібелі Сталыпіна побач з расійскім імператарам Мікалаем II больш ужо не было ніводнай значнай фігуры.

Многія даследчыкі, і не толькі гісторыкі, але напрыклад і Салжаніцын, выказвалі меркаванне, што калі б Сталыпін не загінуў, жыццё імперыі склалася б па больш шчаслівым сцэнары. І хоць яго аграрныя рэформы мелі на роўных прапорцыях як крытыкаў так і прыхільнікаў, многія аднадушныя ў тым, што ён быў менавіта той асобай, якая магла б прадухіліць Першую сусветную і ганебны расійскі пройгрыш.

Мемориальная доска на доме в Киеве, где скончался Петр Столыпин
© Sputnik/ Сергей Тышковец
Мемарыяльная дошка ў Кіеве на доме, дзе памёр Сталыпін

Гродзенскі губернатар

Сталыпін свята верыў у тое, што не селянін-супольнік, а селянін-уласнік падыме краіну.

Першыя досведы сваіх аграрных рэформаў ён пачаў яшчэ на Гродзеншчыне, калі быў тут губернатарам. Для пачатку Сталыпін стаў рассяляць сялян на хутары, дзе ім вылучаліся паўнавартасныя надзелы зямлі — як альтэрнатыва цераспалосіцы, на ірваных зямельных "абрэзках" якой земляробства ў той час было ўжо практычна немагчыма.

Пры Сталыпіне сялянам сталі даваць пазыкі на ўгнаенні, прылады для апрацоўкі зямлі, механізаваныя прыстасаванні для сельскай працы. Любы селянін мог пайсці на курсы па аграрных навуках. Такія новаўвядзенні не занадта падабаліся мясцовай арыстакратыі, маўляў, дзеля чаго сялянству адукацыя. Але Сталыпін быў непахісны: "Адукацыя народа, правільна і разумна пастаўленая, ніколі не прывядзе да анархіі", — быў перакананы ён.

Рэформы і вагон

Пазней ён рэфармаваў гаспадарку велізарнай краіны — у Сібір перасяліліся каля 3 мільёнаў чалавек. Толькі ў Алтайскім краі падчас правядзення рэформаў было заснавана 3415 населеных пунктаў, у якіх пасяліліся звыш 600 тысяч сялян з еўрапейскай часткі Расіі.

Яны ўвялі ў абарот за 3,4 млн дзесяцін пустуючых земляў. Для бясплатнай перавозкі сялянства разам са скацінай і пажыткамі ў Сібір былі створаны спецыяльныя вагоны — дзе сям'я магла ехаць са сваім скарбам, а галоўнае — кантраляваць стан скаціны пры пераездзе, бо для селяніна гэта было самае галоўнае: як передуць жывёлы, ці не давядзецца галадаць.

Але ў гісторыі імя прэм'ера-рэфарматара засталося з іншай нагоды — пазней у гэтыя вагоны прыварыць рашоткі і многія тысячы раскулачаных, арыштаваных і высланых паедуць у іх у Сібір, на Поўнач, у Сярэднюю Азію. З часам жа яны былі цалкам перапрафіляваны для перавозкі зняволеных, а называлі іх па-ранейшаму — "сталыпінскія".

Памятник-обелиск погибшим на даче Столыпина
© Sputnik/ РИА Новости
Помнік-абеліск загінулым на лецішчы Сталыпіна

Загадкі, якія так і не знайшлі адказу

Загадак пасля забойства Сталыпіна засталося багата.

Быццам бы ўсё відавочна — забойца нават не ўцякаў. Але так і не знайшла адназначнага адказу класічная парадыгма следства: "Каму гэта выгадна".

Версіі вылучаліся самыя розныя. Апроч захаплення рэвалюцыйна-анархісцкімі ідэямі Багроў быў яшчэ і агентам царскай "ахранкі". І ў першыя дні пасля замаху многія чыноўнікі Расіі выказваліся за тое, каб прыцягнуць да адказнасці за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў супрацоўнікаў паліцыі, якія курыравалі ненадзейнага агента.

Багроў быў актыўным правакатарам — ён выдаў "ахранцы" больш за 100 сваіх таварышаў-анархістаў.

Па адной з версій, забойства Сталыпіна было ажыццёўлена ім па патрабаванню анархісцкага камітэта, які блізка падышоў да выкрыцця тайнага агента. Вельмі многія ўплывовыя асобы з царскага атачэньня былі зацікаўленыя ў адстаўцы ці нават ліквідацыі Сталыпіна — ад Распуціна, якога прэм'ер-міністр не любіў, да самога імператара, які лічыў, што Сталыпін становіцца ў краіне папулярнейшым за яго самога.

Замах без партфеля

На Сталыпіна было здзейснена мноства замахаў. Самы вядомы і крывавы — выбух на Аптэкарскай выспе ў Пецярбурзе ў 1906 годзе.

Сталыпін вёў прыём на казённай дачы, калі туды падкінулі партфель з выбухоўкай. У выніку выбуху загінулі 27 чалавек, пацярпелі больш за 100.

Сярод пацярпелых былі і дзеці самога Пятра Аркадзьевіча. Пасля таго выпадку ён заўсёды насіў у партфелі металічную пласціну, спадзеючыся, што яна абароніць яго ад кулі тэрарыста. Але ракавы замах здарыўся тады, калі прэм'ер-міністр быў без свайго партфеля.

11
Каментары