Бактэрыі пад мікраскопам. Архіўнае фота

Увесь свет вырашыў змагацца з наступствамі прымянення антыбіётыкаў

9
(абноўлена 15:27 22.09.2016)
Краіны — удзельніцы Арганізацыі аб'яднаных нацый падпісалі дакумент, у якім абавязаліся змагацца з супербактэрыямі.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. ААН прыняла рашэнне пазбавіць свет ад устойлівых да лекаў хваробатворных арганізмаў, якія таксама называюць супербактэрыямі.

Праблема з устойлівымі да лекаў хваробатворнымі арганізмамі з'явілася пасля празмернай папулярнасці антыбіётыкаў — мікраарганізмы выпрацавалі да іх устойлівасць.

Дэкларацыю аб барацьбе з супербактэрыямі падпісалі ў аўторак усе 193 краіны — удзельніцы ААН. Краіны, якія падпісалі гэты дакумент — у тым ліку Беларусь, — абавязаліся спансаваць стварэнне новых антыбіётыкаў і паляпшаць метады дыягностыкі.

Акрамя таго, кожная краіна павінна на працягу двух гадоў прадставіць экспертам сваё бачанне барацьбы з праблемай. Медыкі запэўніваюць: калі атрымаецца рэалізаваць усё задуманае, то штогод у свеце будзе паміраць як мінімум на 700 тысяч людзей менш.

Раней краіны ААН ужо пачыналі разам займацца здароўем свету: у пачатку гэтага стагоддзя яны падпісалі дэкларацыю па барацьбе з ВІЧ, з 2011 года — з незаразнымі захворваннямі і з нашумелым вірусам Эбола ў 2013 годзе.

9
Тэги:
Захвораванні, Медыцына і здароўе, ААН
Каментары