Расійскі сцяг на адкрыцці ХV летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанейра

Расіяне аддзячылі беларусам за сцяг на ПІ-2016 мікрааўтобусамі

16
(абноўлена 16:39 22.09.2016)
Аўтобусы, падораныя прадстаўнікамі расійскага бізнэсу, будуць адпраўленыя ва ўсе абласныя цэнтры Беларусі, дзе будуць знаходзіцца на службе дамоў-інтэрнатаў.

МІНСК, 21 вер — Sputnik. Шэсць мікрааўтобусаў для беларускіх інвалідаў-калясачнікаў былі перададзеныя ў Маскве беларускаму боку.

Урачыстая цырымонія адбылася ў сераду ў амбасадзе Беларусі ў расійскай сталіцы. Транспарт будзе дастаўлены дамам-інтэрнатам для інвалідаў і састарэлых усіх шасці абласцей рэспублікі. Дабрачынная акцыя разглядаецца як адказ расійскага бізнесу на вынас сцяга РФ дэлегацыяй беларускіх паралімпійцаў на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, куды не былі дапушчаныя расійскія спартсмены.

"Мы вельмі ганарымся нашымі паралімпійцамі. Гэта велізарная праца, гэта пераадоленне цяжкасцей, але гэта… магчыма толькі тады, калі гэтыя дасягненні бачаць і дапамагаюць", — сказала падчас цырымоніі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

"Такія паняцці, як дабро, міласэрнасць… заўжды былі, ёсць і будуць у прыярытэтах нашых дзяржаў", — дадала кіраўнік ведамства.

Прадстаўнік Мінспорту Беларусі Андрэй Фомачкін вырашыў пранесці расійскі сцяг на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у знак падтрымкі расійскіх спартоўцаў, яму ўдалося прайсці каля чвэрці круга на стадыёне "Маракана" на цырымоніі адкрыцця, перш чым сцяг быў канфіскаваны.

Пасля IPC ануляваў акрэдытацыю Фомачкіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў выказаў захапленне ўчынкам Фомачкіна, заявіўшы, што Масква "высока цэніць такую праяву салідарнасці з нашымі паралімпійцамі, якія цалкам незаслужана і несправядліва былі пазбаўленыя магчымасці выступаць на Паралімпіядзе".

16
Тэги:
Дабрачыннасць, Інваліды, Паралімпійскія гульні-2016, Андрэй Фомачкін, Масква, Расія, Беларусь
Каментары