Падарункі для тых, хто адмовіўся ад аўто хаця б на дзень

Дзень без аўтамабіля: веласіпедыстам садавіна, аўтамабілістам коркі

29
(абноўлена 18:55 23.09.2016)
У Мінску праходзіць акцыя "Дзень без аўтамабіля": пакуль адны робяць крокі да здаровага ладу жыцця і перасаджваюцца на ровары, іншыя стаяць аўтамабільных корках, якія павялічыліся.

МІНСК, 22 вер — Sputnik. У сталіцы праходзіць Дзень без аўтамабіля. Сёння ўсе, хто адмовіўся ад машыны і паехаў на працу на грамадскім транспарце, могуць карыстацца ім бясплатна — толькі трэба не забыць тэхпашпарт і пасведчанне кіроўцы. А тым, хто вырашыў дабрацца на працу на ровары, бясплатна раздаюць садавіну.

Супрацоўнікі ДАІ хоць і не былі ініцыятарамі гэтага мерапрыемства (Дзень без аўто праходзіць у Мінску ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці — Sputnik), з задавальненнем падтрымалі ідэю хоць бы аднадзённай адмовы ад аўто.

Акцыю па заахвочванню аўтамабілістаў, перасеўшых на ровары, правялі ў Мінску супрацоўнікі ДАІ Фрунзенскага РУУС.

Старший инспектор агитации и пропаганды Фрунзенского ГАИ Алёна Волчек вручила велосипедистам, отказавшимся от авто, фрукты и сувениры
© Sputnik / Виктор Толочко
Старшы інспектар агітацыі і прапаганды Фрунзенскага ДАІ Алёна Воўчак ўручыла веласіпедыстам, якія адмовіліся ад аўто, садавіну і сувеніры

Старшы інспектар агітацыі і прапаганды Алёна Воўчак уручыла падарункі і садавіну ўсім удзельнікам акцыі, якія прад'явілі пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт аўтамабіля, але прыехалі на ровары.

Фруктовое поощрение для велосипедистов
© Sputnik / Виктор Толочко
Садавіна для свядомых раварыстаў

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, сёння адзначаюць Дзень без аўтамабіля. У сталіцы маштабнае экасвята разгарнулася на вуліцы Леніна. У сувязі з падрыхтоўкай мерапрыемства з 6-й раніцы быў перакрыты праезд на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Таму для тых, хто не захацеў перасесці з аўто на больш экалагічныя віды транспарту, жыццё сёння моцна ўскладнілася — гарадскія коркі былі большымі, чым звычайна.

Акцию Фрунзенского ГАИ охотно поддержали велосипедисты
© Sputnik / Виктор Толочко
Акцыю Фрунзенскай ДАІ ахвотна падтрымалі людзі на роварах

Зрэшты, мяркуючы па іх шчыльнасці, стаць на дзень пешаходам ці веласіпедыстам рашылася не так і шмат мінскіх кіроўцаў.

29
Тэги:
Аўтамабілі, Аўтадарожны транспарт, ДАІ МУС, Мінск, Беларусь