Частка ліста чыстай паперы банкнотнай паперы для друкавання новых беларускіх банкнот наміналам 20 рублёўпрададзена на аўкцыёне Ebay

Ліст чыстай паперы для новых грошай усё ж прадалі на Ebay

16
(абноўлена 13:17 25.09.2016)
Невядомы пакупнік скарыстаўся функцыяй прапанаваць лепшы кошт і купіў лот танней за першапачатковы кошт. За колькі сышла папера, невядома.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Частка ліста чыстай банкнотнай паперы для друкавання новых беларускіх банкнот наміналам 20 рублёў прададзеная на аўкцыёне Ebay, аднак імя пакупніка і кошт, за які ён пагадзіўся здзейсніць куплю, засталіся невядомымі.

Электронны аўкцыён Ebay з пачатку верасня спрабаваў прадаць банкнотную паперу, якая нібыта выкарыстоўвалася для вырабу новых беларускіх купюр. Кошт лота складала 495 долараў, папера знаходзілася ў Германіі. Ліст паперы змяшчае ўсе ступені абароны і абрэзаны так, што на ім магчыма размясціць усяго толькі адну банкноту вартасцю 20 рублёў.

"Кавалак чыстай банкнотнай паперы для 20 рублёў 2009 года знайшоў пакупніка. Першапачаткова лот прадаваўся за 495 долараў, але пакупнік скарыстаўся функцыяй "прапанаваць кошт". Верагодней за ўсё лот быў прададзены па кошце ад 250 да 400 долараў, але дакладна не танней за 200 долараў", — паведамляе сайт "Беларуская баністыка". З дадзеных на пляцоўцы Ebay відаць, што здзелка была здзейсненая яшчэ 16 верасня.

Прадаўцом часткі ліста банкнотнай паперы выступаў карыстальнік з нікам isg20.

Продавцом  части листа банкнотной бумаги выступал пользователь с ником isg20
© Sputnik/
Прадаўцом часткі ліста банкнотнай паперы выступіў карыстальнік з нікам isg20

Пра яго вядома, што ён зарэгістраваўся на Ebay у 2002 годзе і жыве ў Германіі. Гэта мужчына сярэдніх гадоў, на рэгістрацыйным фота ён намаляваны з каштоўнымі паперамі ў руках, але велічыня здымка не дазваляе разгледзець, што менавіта ўяўляюць з сябе гэтыя паперы.

Раней у Нацбанку Беларусі падкрэслівалі, што ўсе не скарыстаныя ў друку банкноты — чыстая папера або лісты з дэфектамі, непрыдатныя для друкавання грошай — апісваюцца па акце і затым знішчаюцца згодна спецыяльнай працэдуры.

16
Каментары