Бэбі-бокс адкрыўся ў радзільні Калінінграда

Расія адмаўляецца ад бэбі-боксаў

23
(абноўлена 11:00 28.09.2016)
Упершыню бэбі-боксы з'явіліся ў сярэднія вякі і называліся "калыскай для падкідышаў", у ХХ стагоддзі гэты праект быў рэалізаваны ў шматлікіх краінах свету.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Беларускія парламентарыі яшчэ толькі збіраюцца абмяркоўваць мэтазгоднасць устаноўкі бэбі-боксаў, а Расія ўжо гатовая адмовіцца ад гэтай практыкі.

Бэбі-боксы (ці, як іх яшчэ называюць, "вокны жыцця") — гэта спецыяльна абсталяванае месца пры медыцынскіх установах ці рэлігійных арганізацыях для ананімнай адмовы ад дзіцяці і перадачы яго на апякунства дзяржаўным органам. Найбольшая колькасць такіх месцаў у цяперашні час абсталявана ў Германіі і Пакістане. У Расіі гэты праект быў рэалізаваны ў 2012 годзе ў Курску.

Супраць практыкі ананімнага пакідання дзяцей выступае камітэт ААН па правах дзіцяці.

Парламенцкая ініцыятыва

У Беларусі пра неабходнасць абсталяваць бэбі-боксы гавораць з 2009 года. Тады ініцыятыву Міністэрства аховы здароўя падтрымала і Генеральная пракуратура, але супраць выступіла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Зноў пра гэты праект загаварылі пасля чарговага інцыдэнту з нованароджаным, знойдзеным у смеццевым баку.

У смеццевым баку каля аднаго з дамоў у пасёлку Мачулішчы 21 верасня была выяўленая нованароджаная дзяўчынка, у якой на целе мелася мноства колата-рэзаных ран і гематом. Немаўля нарадзіла мясцовая 28-гадовая жыхарка, яна ж і выкінула дзіця з 7 паверха ў смеццеправод. Дзіця праляцела 7 паверхаў і выжыла.

Дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі. Лекары Мінскай абласной клінічнай бальніцы распавядаюць, што ўжо некалькі чалавек выказалі гатоўнасць яе ўдачарыць.

У эфіры тэлеканала АНТ дэпутат ніжняй палаты Дзмітрый Шаўцоў заявіў, што парламентарыі гатовы вярнуцца да гэтай тэмы, а таксама вывучыць расійскі і еўрапейскі вопыт.

Мізуліна супраць

Расійскі ўрад падтрымаў законапраект аб забароне бэбі-боксаў для ананімнага пакідання дзяцей, паведамляецца на сайце аўтара дадзенага дакумента Алены Мізулінай у сераду.

"Сёння стала вядома пра тое, што ўрад РФ даў станоўчы афіцыйны водгук на падрыхтаваны сенатарам Аленай Мізулінай сумесна з экспертамі грамадскай арганізацыі "Бацькоўскі Усерасійскі Супраціў" законапраект "Аб унясенні змяненняў у артыкулы 14.2 і 15 Федэральнага закона "Аб асноўных гарантыях правоў дзіцяці ў РФ" і ў Кодэкс РФ аб адміністрацыйных правапарушэннях у мэтах абароны дзіцяці ад ананімнага пакідання пасля яго нараджэння", — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што кабінет міністраў палічыў мэтазгодным забарону на бэбі-боксы ў сувязі з неабходнасцю выканання Расіяй палажэнняў Канвенцыі аб правах дзіцяці. Тлумачыць, што існаванне ў шэрагу рэгіёнаў РФ спецыяльна ствараемых месцаў для пакідання дзяцей пасля нараджэння парушае артыкулы 6-9 і 19 дадзенага міжнароднага дагавора. Такім чынам, урад падтрымлівае законапраект пры ўмове яго дапрацоўкі з улікам наяўных заўваг.

"Я ўдзячная ўраду за тое, што ён падтрымлівае гэты законапраект. Усе названыя ў афіцыйным адкліканні заўвагі могуць быць лёгка ліквідаваны да другога чытання", — заявіла Мізуліна, чые словы прыводзяцца на сайце.

Законапраект прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць юрыдычных асоб за стварэнне бэбі-боксаў. За гэта правапарушэнне прапануецца ўвесці адміністрацыйны штраф у памеры ад 1 мільёна да 5 мільёнаў рублёў альбо прыпыніць дзейнасць юрыдычнай асобы на тэрмін да 90 сутак.

23
Тэги:
Бацькі і дзеці, Дзеці, Алена Мізуліна, Масква
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

5
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

5
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Хуткая дапамога працуе ў Мінску

Хворых усё больш: Міністэрства аховы здароўя абнавіла статыстыку па COVID

12
(абноўлена 14:25 25.09.2020)
За апошнія суткі дыягназ пацвердзіўся ў 306 беларусаў, памерлі пяць пацыентаў з каронавірусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус беларусаў павялічылася на 306 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За час пандэміі ў краіне зафіксавана 76 957 выпадкаў заражэння. Паправіліся і выпісаныя са шпіталяў 73 925 пацыентаў, за апошнія суткі - 192.

Расце колькасць смяротных вынікаў. За мінулыя суткі ў бальніцах памерлі яшчэ пяць чалавек, ад пачатка сакавіка - ужо 807. Па дадзеных міністэрства, ва ўсіх памерлых былі хранічныя захворванні.

Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян і заклікаў іх выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

12
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей