Беларускі тыдзень моды

Пасол Італіі пра любімых беларускіх дызайнераў

23
(абноўлена 12:24 12.10.2016)
За апошнія гады беларусаў, якія з'язджаюць вывучаць дызайн і моду ў Італію, становіцца ўсё больш.

МІНСК, 11 кас —Sputnik. Пасол Італіі Стэфана Б'янкі лічыць, што мода — універсальная мова, на якой без перакладчыка могуць стасавацца прадстаўнікі розных краін. Пра тое, ці навучыліся беларусы размаўляць на гэтай мове без акцэнту, пасол пагутарыў з карэспандэнтам Sputnik.

"За час свайго мандата я азнаёміўся з калекцыямі беларускіх дызайнераў і ў цэлым індустрыяй моды ў вашай краіне. Не хачу называць імёнаў, каб не рабіць рэкламу, але адзначу, што беларускія дызайнеры адрозніваюцца самабытным стылем і пазнавальныя ў свеце моды. Нам, італьянцам, цікавы беларускі тэкстыль. У вас шмат экспертаў у гэтым кірунку, і мы хацелі б з імі абмяркоўваць гэтую тэму", — распавёў амбасадар карэспандэнту Sputnik.

У апошнія гады італьянскае пасольства выдае ўсё больш віз студэнтам, якія плануюць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах Італіі. Сёлета ў параўнанні з папярэднім рост склаў 15%.

"Агульная колькасць віз на вучобу для студэнтаў, якія плануюць атрымаць поўную вышэйшую адукацыю, ужо дасягнула сотні. Узрастае цікавасць да навучання па спецыяльнасцях "Мастацтва" і "Дызайн". Дарэчы, акадэмія Перуджа падпісала дамову з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, якая прадугледжвае сумесныя праграмы абмену", — расказаў пасол.

Прадстаўнік новага інстытута дызайну Перуджа Франчэска Дуранці распавяла, што ў іх інстытуце беларусы пакуль не вучацца, але гэта звязана толькі з тым, што ўстанова адукацыі новая. Ніякіх перашкодаў для атрымання адукацыі ў інстытуце для беларусаў няма, галоўнае патрабаванне — веданне італьянскай мовы на тым узроўні, які дазволіў бы ўспрымаць прапанаваную інфармацыю.

23
Тэги:
Мода, Дызайн, Італія, Беларусь
Маладыя людзі ў ахоўных масках

Расспажыўнагляд: нашэнне маскі зніжае рызыку захварэць амаль у два разы

8
(абноўлена 09:52 23.09.2020)
Па звестках ведамства, нашэнне медыцынскай маскі зніжае верагоднасць заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку COVID-19, у 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы.

МІНСК, 26 вер - Sputnik. Нашэнне медыцынскай маскі ў грамадскіх месцах амаль удвая зніжае рызыку заразіцца рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку каронавірусам, да такіх высноў прыйшлі ў цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі Расспажыўнагляда.

Навукоўцы прааналізавалі эфектыўнасць выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны: медыцынскіх масак, пальчатак, апрацоўкі рук дэзінфікуючымі сродкамі і іх камбінацыі. Высветлілася, што сярод тых, хто выкарыстаў гэтыя сродкі, колькасць тых, хто захварэў на розныя ВРВІ значна меншая, чым сярод тых, хто іх не выкарыстаў.

"Нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць заражэння рознымі рэспіраторнымі інфекцыямі ў 1,8 разы, выкарыстанне пальчатак - у 1,3 разы. Пры наяўнасці кантакту з хворымі на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, нашэнне медыцынскай маскі зніжала верагоднасць інфікавання ўзбуджальнікамі ў 1,8 раза, выкарыстанне пальчатак зніжала верагоднасць заражэння ў 2,7 раза", - распавялі пра вынікі даследавання ў Расспажыўнаглядзе.

Навукоўцы рэкамендуюць насіць медыцынскія маскі пры наведванні грамадскіх месцаў, пры паездках у грамадскім транспарце, пры наглядзе за хворымі на ВРВІ, а таксама пры зносінах з асобамі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Каб засцерагчы сябе ад заражэння, вельмі важна насіць маску правільна. "Маска павінна старанна замацоўвацца, шчыльна закрываць рот і нос, не пакідаючы зазораў. Імкніцеся не дакранацца паверхняў маскі пры яе зняцці, калі вы яе закранулі, старанна вымыйце рукі з мылам або спіртавым сродкам. Вільготную або адсырэлую маску варта змяніць на новую, сухую. Не выкарыстоўвайце другасна аднаразовую маску. Выкарыстаную аднаразовую маску варта утылізаваць, пажадана ў пакеце", - пералічылі агульныя правілы ў Расспажыўнаглядзе.

8
Тэги:
каронавірус, Распажыўнагляд
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Жанчына з дзіцем у ахоўных масках на чыгуначным вакзале ў Кіеве, Украіна

Мінздароўя заклікала беларусаў выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне

12
(абноўлена 13:14 25.09.2020)
Ужо некалькі тыдняў у краіне назіраецца рост колькасці хворых на каронавірус: за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Беларускае Міністэрства аховы здароўя звярнулася да грамадзян з заклікам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, адпаведная заява з'явілася на сайце ведамства.

"Улічваючы, што сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў нашай краіне пачынаецца штогод у верасні, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе грамадзянам выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання, як адну з асноўных мер прафілактыкі заражэння віруснымі інфекцыямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Найбольш шырока аб сацыяльным дыстанцыяванні ў Беларусі пачалі казаць вясной, калі пачалася пандэмія каронавіруса COVID-19. Грамадзянам рэкамендавалі знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 метра, а таксама выконваць масачны рэжым.

Ужо больш за два тыдні Міністэрства аховы здароўя паведамляе пра рост колькасці хворых на COVID-19. Толькі за апошнія суткі дыягназ паставілі амаль 300 беларусам. За час пандэміі каронавіруса краіне захварэлі 76 651 чалавек, з якіх памерлі 802 пацыента.

12
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей